Стывен Кінг
Стывен Эдвін Кінг (англ.: Stephen Edwin King; 21 верасня 1947, Портленд, штат Мэн, ЗША) — амерыканскі пісьменнік, працуе ў жанрах жахаў, трылера, фантастыкі і містыкі.
Некаторыя творы апублікаваў пад псеўданімамі:
- Рычард Бахман (англ.: Richard Bachman) — кнігі «Лютасць», «Доўгі шпацыр», «Дарожныя працы», «Беглы чалавек», «Які худнее», «Рэгулятары» і «Блейз»;
- Джон Свіфен (англ.: John Swithen) — толькі апавяданні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Калі Стывену было 2 гады, яго бацька выйшаў купіць цыгарэт і не вярнуўся. Яго далейшы лёс застаўся загадкай. Потым Стывен выпадкова знайшоў на гарышчы сшыткі — бацькавы спробы пяра.
Кінг пачаў кар’еру пісьменніка ў студзені 1959 года, калі разам з старэйшым братам намерыўся выдаваць мясцовую газету.
У 1966 годзе Кінг скончыў сярэднюю школу і паступіў ва ўніверсітэт штата Мэн. Там ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Табітаю Спрус. У 1970 годзе скончыў ўніверсітэт са ступенню бакалаўра, да вайсковай службы яго прызналі нягодным. Першы час сям’я жыла на заробак Кінга ў пральні, жончыну стыпендыю і нешматлікія ганарары Кінга за выданне яго апавяданняў у часопісах. У гэты час у іх нарадзіліся сын і дачка.
Увосень 1971 года Кінг пачаў працаваць настаўнікам англійскай мовы ў школе горада Хэмпдэн (штат Мэн). Яго жонка знайшла ў сметніцы чарнавы варыянт рамана «Кэры», які Стывен палічыў за няўдалы, і прымусіла дапрацаваць яго.
У 1974 годзе выдавецтва «Doubleday» выдае раман «Кэры», за які Кінг атрымаў аванс 2500 $. Потым выдавецтва прадало аўтарскія правы на «Кэры» Новай амерыканскай бібліятэцы за 400 000 $, палову з якіх атрымаў Кінг. Гэта дазволіла яму пакінуць працу ў школе. Восенню 1974 года Кінг пераязджае ў Боўлдэр, штат Каларада. Тут ён жыве год і працуе над раманам «Ззянне».
Пры канцы 1970-х Кінг пад псеўданімам «Рычард Бахман» выдаў свой раман «Змірыцца з гэтым» пад назвай «Лютасць».
У 1982 годзе з’яўляецца кніга «Стралок» — першы раман з цыкла «Цёмная Вежа».
У 1989 годзе Кінг падпісаў кантракт з выдавецтвам «Вікінг», паводле якога мусіў атрымаць 35 млн $ за чатыры наступныя кнігі, але ў 1997 годзе скасаваў яго, бо планаваў атрымаць 17 млн $ за кнігу «Мех з косткамі». Дзеля гэтага ён падпісвае новы кантракт з выдавецтвам «Сайман энд Шустэр», паводле якога атрымлівае 8 млн $ авансу і 50 % прыбытку ад продажу.
У 1999 годзе Кінга збіла машына. Пісьменнік атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. Гэты выпадак ён апісаў у сваіх успамінах («Як пісаць кнігі») і ў сёмай частцы «Цёмнай Вежы».
У 2004 годзе выходзіць апошняя частка эпапеі «Цёмная вежа», якая, як абяцаў пісьменьнік, была яго апошнім творам. Але Кінг не стрымаў слова і публікаваў кнігі надалей.
У 2009 годзе Стывен Кінг нарэшце апублікаваў раман «Пад купалам», які ён двойчы няўдала намагаўся напісаць у 1970-х і 1980-х гадах[5][6].
У 2011 годзе выйшаў раман «11/22/63». У 2012 годзе выйшаў восьмы том цыкла пра Цёмную Вежу -- «Вецер у замочную шчыліну»[7]. Таксама Кінг напісаў раман «Краіна радасці» (Joyland), і раман «Доктар Сон», працяг рамана «Ззянне», які выйшаў у верасні 2013 года.
Пераклады на беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]У 2024 годзе выйшла «Ззянне» ў перакладзе Насты Карнацкай на беларускую мову[8].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Stephen King // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stephen Edwin King // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б http://web.archive.org/web/20210308101543/https://stephenking.com/the-author/ Праверана 10 сакавіка 2021.
- ↑ J. Maslin. Stephen King’s Latest Cast Feels Real . The New York Times (11 лістапада 2009).
- ↑ J. Parker. Stephen King’s Glass Menagerie . The New York Times (5 лістапада 2009).
- ↑ StephenKing.com is proud to announce The Dark Tower: The Wind Through the Keyhole. The next installment of the epic series is set for release in 2012.
- ↑ Янушкевіч выдасць амерыканскі бэстсэлер
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стывен Кінг
- Афіцыйны сайт пісьменніка (англ.)
- Stephen King’s Keynote Address Архівавана 26 чэрвеня 2005.
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Портлендзе (Мэн)
- Выпускнікі Мэнскага ўніверсітэта
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі-фантасты ЗША
- Аўтары літаратуры жахаў
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі XXI стагоддзя
- Англамоўныя пісьменнікі