Свята песні і танца (Латвія)
Свята песні | |
---|---|
Хор на Свяце песні і танца. Мэжапаркс, 2008 | |
інакш | Уселатвійскае свята песні і танца |
таксама | лат.: Vispārējie latviešu Dziesmu un Deju svētki |
Значэнне | Нацыянальнае свята |
Святкаванне | Кожныя тры-пяць гадоў[1] |
Уселатвійскае свята песні і танца (лат.: Vispārējie latviešu Dziesmu un Deju svētki) — традыцыйнае культурнае мерапрыемства ў Латвіі, фестываль народных хораў і калектываў народнага танца.
Свята праводзіцца кожныя тры-пяць гадоў[1] у Рызе, усяго з 1873 года свята праводзіўся 25 разоў. У фестывалі ўдзельнічаюць каля 30 000 чалавек — хоры, танцавальныя калектывы, духавыя аркестры, фальклорныя групы, этнаграфічныя ансамблі з Латвіі і іншых краін.
У рамках мерапрыемства таксама вызначаюцца лепшыя выканаўцы, узнагароджваюцца лаўрэаты фестывалю.
У Літве і Эстоніі праводзяцца аналагічныя святы — Dainų šventė і Laulupidu .
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XIX стагоддзя ў гарадах Латвіі па нямецкім узоры сталі фармавацца хоры і песенныя калектывы. У 1857 годзе ў Таліне і 1861 годзе ў Рызе прайшлі маштабныя фестывалі нямецка-балтыйскіх хораў. У 1864 годзе святар і літаратар Юрыс Нейкенс, прытрымліваючыся прыкладу астзейскіх немцаў, арганізаваў фестываль мужчынскіх латышскіх хораў у Дзіклі , у якім прынялі ўдзел 6 хораў і 120 удзельнікаў. За ім адбыліся яшчэ некалькі падобных мерапрыемстваў, у тым ліку Курземскае свята песні ў Добэлэ, у якім прынялі ўдзел 400 чалавек[2].
Летам 1873 года наваяўленае Рыжскае латышскае таварыства арганізавала I Уселатвійскае свята спеваў (лат.: I Vispārīgie latviešu Dziedāšanas svētki). За ім адбыліся II, III, IV (у Елґаве) і V Святы.
XX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Першай сусветнай вайны фестываль не праводзіўся. У незалежнай Латвіі прайшлі VI, VII, VIII і IX Святы. Падчас Другой сусветнай вайны фестывалі таксама не праводзіліся[2].
Пасля далучэння Латвіі да СССР арганізацыя Святаў аднавілася. З 1948 па 1985 год прайшлі дзесяць фестываляў (X—XIX).
Першыя два Святы песні Савецкай Латвіі (1948 і 1950 гадоў), праходзілі ў цэнтры Рыгі, на месцы сучаснага парку Эспланада . Шматтысячны хор размяшчаўся на часовай эстрадзе, спецыяльна пабудаванай для гэтай падзеі.
У 1955 годзе была пабудавана Вялікая эстрада Рыжскага парку культуры і адпачынку «Мэжапаркс» , спецыяльна прызначаная для правядзення Святаў песні. Архітэктары У. В. Шнітнікаў і Г. П. Ірбітэ. Эстрада размяшчала 10 тысяч спевакоў і 30 тысяч гледачоў у амфітэатры.
У савецкі перыяд святы мелі альтэрнатыўную нумарацыю і нярэдка прысвячаліся камуністычным святам, напрыклад, стагоддзю з дня нараджэння У. І. Леніна ў 1970 годзе і 60-годдзю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1973 годзе. З 1960 года паралельна асноўнаму фестывалю праводзілася таксама Школьнае і юнацкае свята песні і танца[2].
Пачынаючы з 1950 года за мяжой праводзіліся святы песні і танца ў цэнтрах эміграцыі латышоў — ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Германіі і іншых краінах. Гэтыя святы праводзяцца і ў наш час, з'яўляючыся своеасаблівымі днямі латышскай культуры[3][4].
XX Свята песні і танца (лат.: XX Vispārējie latviešu Dziesmu un X Deju svētki) адбылося летам 1990 года, неўзабаве пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі.
XXI стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Прыбалтыйскія святы песні і танца ў 2008 годзе ўключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА[5]. У 2013 годзе прайшло XXV Свята песні і танца[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Закон «Аб свяце песні і танца»
- ↑ а б в Рыга:Энцыклапедыя = Enciklopēdija «Rīga» / Гал. рэд. П. П. Еран. — 1-е выд.. — Рыга: Галоўная рэдакцыя энцыклапедый, 1989. — С. 571-573. — 800 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-89960-002-0.
- ↑ Реферат на сайте Латвийского университета
- ↑ Культурная жизнь латышей за границей, 1974
- ↑ Baltic song and dance celebrations (Estonia, Latvia, Lithuania).
- ↑ Официальный сайт праздника Архівавана 27 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dziesmu svētku mazā enciklopēdija. — Rīga, 2004. — ISBN 9984-588-30-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дакументы аб свяце на партале Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі
- Святочныя будынкі на партале Латвійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва Архівавана 9 верасня 2018.