Перайсці да зместу

Саўл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саўл
іўр.: שָׁאוּל
Нараджэнне 1080 да н.э.[1]
Смерць 1010 да н.э.[2]
Бацька Кіш[d]
Жонка Achinoam[d] і Rizpah[d]
Дзеці Іанафан[d][3], Мерова[d][3], Мелхола[d][3], Іевасфей[d], Abinadab ben Saul[d], Armoni[d] і Mephibosheth[d]
Веравызнанне Mosaic Judaism[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Давыд грае Саўлу (1885). Ю. Кронберг.

Саўл (XI ст. да н.э.) — заснавальнік і першы цар Ізраільска-Іўдзейскага царства.

Упершыню праявіў сябе як палкаводзец у час вайны з плямёнамі амавіцян, што паслужыла падставаю для абрання яго царом на сходзе ізраільскага племяннога саюза. Пад яго кіраўніцтвам ізраільскія плямёны пазбавіліся панавання над імі філістымлян. Далей біблейская гісторыя сведчыць, што Саўл прыйшоў да ўлады пры падтрымцы Самуіла-прарока і пэўны час прытрымліваўся яго практычных парад. Але калі ён стаў кіраваць самастойна і незалежна ад уплыву Самуіла, гэта прыйшлося не даспадобы сінкліту жрацоў і прарокаў. Яны стварылі сваю апазіцыю і ў барацьбе за ўладу падтрымалі кандыдатуру важака іўдзейскага ваенна-разбойніцкага атрада Давіда, якога Самуіл патаемна ад Саўла памазаў у цары. Калі ж ізраільскае войска пацярпела цяжкае паражэнне ў чарговай бітве з філістымлянамі, у якой загінулі ўсе тры сыны цара Саўла, а сам ён, будучы паранены стрэламі і не жадаючы пераносіць здзекаў філістымлян над сабою, закалоў сябе мячом, да ўлады прыйшоў Давід.

Каб даказаць перавагу жрэчаскага кіравання перад свецкай уладай, якая супрацьстаяла жрэчаству, Біблія ў першай кнізе Царстваў тлумачыць прыход да ўлады цара Давіда яго набожнасцю, у адрозненне ад «злоснай і панурай» асобы цара Саўла[4].

Зноскі