Сасары (італ.: Sassari, сард.Tàtari) — горад у італьянскім рэгіёне Сардзінія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі, другі па велічыні і значэнню пасля сталіцы Кальяры. Заступнікам горада лічыцца свяціцель Мікалай Цудатворац, прастольнае свята якога адзначаецца 6 снежня. Сасары — галоўны горад паўночнай часткі Сардзініі, размешчаны за 12 км ад мора, на вапняковым плато, парэзаным далінамі і цяснінамі. Больш за 400 крыніц і артэзіянскіх свідравін спрыяе развіццю агародніцтва.