Рэспублікі ў складзе Расійскай Федэрацыі
Палітыка |
Расія |
Артыкул — частка серыі: |
Выбары |
Расійская Федэрацыя складаецца з 89 суб’ектаў, 24 з якіх з’яўляюцца рэспублікамі[1]. Агулам рэспублікі займаюць 28,6 % тэрыторыі Расіі, у іх пражывае 16,9 % насельніцтва краіны[заўв 1].
Рэспублікі, у адрозненне ад краёў і абласцей, з’яўляюцца нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, гэта значыць формай дзяржаўнасці таго ці іншага народа (народаў) у складзе Расіі. У адрозненне ад іншых суб’ектаў федэрацыі, рэспублікі прымаюць уласныя канстытуцыі і маюць права ўстанаўліваць свае дзяржаўныя мовы.
Большасць сучасных рэспублік у савецкі перыяд валодала статусам аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, некаторыя былі аўтаномнымі абласцямі. У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, быўшы нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Пералік рэспублік Расійскай Федэрацыі
[правіць | правіць зыходнік]
1. Рэспубліка Адыгея (Майкоп) |
8. Рэспубліка Калмыкія (Эліста) |
16. Рэспубліка Паўночная Асеція-Аланія (Уладзікаўказ) |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні — рэспублікі (АССР) — пачалі з’яўляцца ў РСФСР пасля рэвалюцыі 1917 года. У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Першыя рэспублікі, створаныя ў 1918—1922 гадах, утвараліся непасрэдным вылучэннем іх з тэрыторый губерняў і абласцей РСФСР. У далейшым рэспублікі часцей за ўсё ствараліся пераўтварэннем адпаведных аўтаномных абласцей. Часцей за ўсё аўтаномныя рэспублікі з’яўляліся самастойнымі суб’ектамі РСФСР, аднак у 1926—1936 гадах некаторыя невялікія рэспублікі ўваходзілі ў склад краёў і абласцей. Працэс ўтварэння аўтаномных рэспублік галоўным чынам быў завершаны 5 снежня 1936 года з прыняццем новай Канстытуцыі СССР. Некаторыя аўтаномныя рэспублікі ў далейшым былі ператвораны ў самастойныя саюзныя рэспублікі ў складзе СССР.
На тэрыторыі РСФСР у храналагічным парадку былі ўтвораны наступныя рэспублікі (тлустым пазначаны тыя суб’екты, што цяпер знаходзяцца ў складзе РФ):
- Туркестанская АССР (1918), з лістапада 1924 года большая частка — саюзныя Туркменская ССР і Узбекская ССР, меншая частка — у складзе Казахскай АССР.
- Башкірская АССР (1919)
- Кыргызская (Казахская) АССР (1920), са снежня 1936 года — саюзная Казахская ССР.
- Татарская АССР (1920)
- Горская АССР (1921), у перыяд 1922—1924 год распалася на асобныя аўтаномныя вобласці.
- Дагестанская АССР (1921)
- Крымская АССР (1921), (у 1945—1992 гадах — Крымская вобласць, у 1954—2014 гадах у складзе Украінскай ССР і незалежнай Украіны)
- Якуцкая АССР (1922)
- Бурацкая АССР (1923)
- Карэльская АССР (1923) (у 1940—1956 гадах — саюзная Карэла-Фінская ССР)
- АССР Немцаў Паволжа (1924), ліквідавана ў 1941 годзе.
- Чувашская АССР (1925)
- Кыргызская АССР (1926), са снежня 1936 года — саюзная Кыргызская ССР.
- Каракалпакская АССР (1932), са снежня 1936 года — у складзе Узбекскай ССР.
- Мардоўская АССР (1934)
- Удмурцкая АССР (1934)
- Калмыцкая АССР (1935) (у 1943—1958 гадах не існавала)
- Кабардзіна-Балкарская АССР (1936) (у 1944—1957 гадах — Кабардзінская АССР)
- Комі АССР (1936)
- Марыйская АССР (1936)
- Паўночна-Асяцінская АССР (1936)
- Чачэна-Інгушская АССР (1936) (у 1944—1957 гадах не існавала)
Некаторыя рэспублікі СССР таксама мелі ў сваім складзе аўтаномныя рэспублікі. Так, у Грузінскай ССР у 1921 годзе ўтворана Аджарская АССР (АССР Аджарыстан), а ў 1931 годзе — Абхазская АССР; у Азербайджанскай ССР у 1924 годзе ўтворана Нахічэванская АССР.
У складзе Узбекскай ССР з 1924 года па 1929 год знаходзілася Таджыкская АССР, ператвораная пазней у саюзную Таджыкскую ССР, а ў снежні 1936 года з РСФСР у склад Узбекскай ССР перададзена Каракалпакская АССР. У складзе Украінскай ССР з 1924 па 1940 год існавала Малдаўская АССР, ліквідаваная пры стварэнні саюзнай Малдаўскай ССР (частка перададзена Малдаўскай ССР, частка вернута ў склад абласцей Украінскай ССР).
У 1961 годзе ў складзе РСФСР утворана Тувінская АССР, з гэтага моманту і аж да 1990 года колькасць рэспублік як у РСФСР, так і ва ўсім СССР заставалася нязменным.
У далейшым пераўтварэнне з АССР у рэспублікі адбывалася адначасова з «парадам суверэнітэтаў» саюзных рэспублік. Са жніўня па кастрычнік 1990 года пра свой суверэнітэт абвясцілі ўсе аўтаномныя рэспублікі, частка аўтаномных і нават радавых абласцей. 24 мая 1991 года з назваў рэспублік РСФСР афіцыйна прыбрана слова «аўтаномная», а 3 ліпеня 1991 года выведзеныя са складу краёў Адыгейская, Горна-Алтайская, Карачаева-Чаркеская і Хакаская аўтаномныя вобласці таксама ператвораны ў адпаведныя рэспублікі. У кастрычніку 1992 года Чачэна-Інгушская ССР падзялілася на Чачэнскую і Інгушскую рэспублікі.
У дакументах, якія прымаліся падчас гэтага «параду суверэнітэтаў» дзяржаўнымі органамі ўлады рэспублік, рэспублікі абвяшчаліся носьбітамі суверэнітэту. Пры гэтым, аднак, пытанне аб поўнай дзяржаўнай незалежнасці і выхадзе са складу Расійскай Федэрацыі, як правіла, не ставілася.
У артыкуле 5 Канстытуцыі Расіі рэспублікі ахарактарызаваны як дзяржавы. Аднак гэта не азначае, што яны з’яўляюцца носьбітамі дзяржаўнага суверэнітэту. Тлумачэнне па гэтым пытанні даецца, у прыватнасці, у Пастанове Канстытуцыйнага Суда Расіі ад 7 чэрвеня 2000 г. N 10-П «Па справе аб праверцы канстытуцыйнасці асобных становішчаў Канстытуцыі Рэспублікі Алтай і Федэральнага закона аб агульных прынцыпах арганізацыі заканадаўчых (прадстаўнічых) і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі», у якім гаворыцца:
Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі не дапушчае якога-небудзь іншага носьбіта суверэнітэту і крыніцы ўлады, апроч шматнацыянальнага народа Расіі, і, такім чынам, не прадугледжвае якога-небудзь іншага дзяржаўнага суверэнітэту, апроч суверэнітэту Расійскай Федэрацыі. Суверэнітэт Расійскай Федэрацыі, у сілу Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, выключае існаванне двух узроўняў суверэнных улад, размешчаных у адзінай сістэме дзяржаўнай улады, якія валодалі б вяршэнствам і незалежнасцю, гэта значыць не дапушчае суверэнітэту ні рэспублік, ні іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.
[…]
Прызнанне … за рэспублікамі суверэнітэту, пры тым што ўсе іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі ім не валодаюць, парушыла б канстытуцыйнае раўнапраўе суб’ектаў Расійскай Федэрацыі …
Такім чынам, выкарыстанне ў артыкуле 5 (частка 2) Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да ўсталяванай ёю федэратыўнага ладу паняцця «рэспубліка (дзяржава)» не азначае — у адрозненне ад Федэратыўнага дагавора ад 31 сакавіка 1992 года — прызнанне дзяржаўнага суверэнітэту гэтых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, а толькі адлюстроўвае пэўныя асаблівасці іх канстытуцыйна-прававога статусу, звязаныя з фактарамі гістарычнага, нацыянальнага і іншага характару.[2]
У былых саюзных рэспубліках адбываліся розныя працэсы па пераўтварэнні АССР. Аджарская АССР і Нахічэванская АССР, змяніўшы назвы на Рэспубліка Аджарыя і Нахічэванская аўтаномная рэспубліка добраахвотна ўвайшлі ў склад Рэспублікі Грузія і Азербайджанскай рэспублікі адпаведна.
Абхазская АССР была пераназвана ў ССР Абхазія і, у адрозненні ад Грузінскай ССР, выказала жаданне застацца ў ССД; такая ж сітуацыя ўзнікла на левабярэжжы Днястра, былой тэрыторыі Малдаўскай АССР. Гэтыя рознагалоссі выліліся ў выніку ва ўзброеныя канфлікты, якія прывялі фактычнай страты кантролю Рэспублікі Грузія і Рэспублікі Малдова над адпаведнымі тэрыторыямі і ўтварэння дэ-факта незалежных дзяржаў — Рэспублікі Абхазія і Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.
Мовы рэспублік
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўнымі мовамі рэспублік, паводле Канстытуцый рэспублік[3], з’яўляюцца:
- Адыгея — руская і адыгейская (артыкул 5)
- Рэспубліка Алтай — алтайская і руская (артыкул 13)
- Башкартастан — башкірская і руская (артыкул 1)
- Бурація — бурацкая і руская (артыкул 67)
- Дагестан — руская і мовы народаў Дагестана (артыкул 11)
- Інгушэція — інгушская і руская (артыкул 14)
- Кабардзіна-Балкарыя — кабардзінская, балкарская і руская (артыкул 76)
- Калмыкія — калмыцкая і руская (артыкул 17 Стэпавага Укладання)
- Карачаева-Чаркесія — абазінская, карачаеўская, нагайская, руская, чаркеская (артыкул 11)
- Карэлія — руская (артыкул 11), статус карэльскай мовы не вызначаны
- Комі — комі і руская (артыкул 67)
- Марый Эл — марыйская (горная, лугавая) і руская (артыкул 15)
- Мардовія — руская і мардоўская (макшанская, эрзянская) (артыкул 12)
- Саха — саха і руская (артыкул 46)
- Паўночная Асеція-Аланія — асяцінская (іронскі і дыгорскі дыялекты) і руская (артыкул 15)
- Татарстан — татарская і руская (артыкул 8)
- Тыва — тувінская і руская (артыкул 5)
- Удмуртыя — удмурцкая і руская (артыкул 8)
- Хакасія — хакаская і руская (артыкул 69)
- Чачня — чачэнская і руская (артыкул 10)
- Чувашыя — чувашская і руская (артыкул 8)
Нацыянальны склад расійскіх рэспублік
[правіць | правіць зыходнік]народ | тытульны (%) | рускія (%) | іншыя (%) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
рэспубліка | у 1979 г. | у 1989 г. | у 2002 г. | у 2010 г.[4] | у 1979 г. | у 1989 г. | у 2002 г. | у 2010 г. | у 1979 г. | у 1989 г. | у 2002 г. | у 2010 г. |
Адыгея | 21,3 | ▲ 22,1 | ▲ 24,1 | ▲ 25,2 | 70,8 | ▼ 68,0 | ▼ 64,4 | ▼ 63,6 | ||||
Алтай | ▲29,1 | ▲ 31,0 | ▲ 33,4 | ▲ 33,9 | ▲63,3 | ▼ 60,4 | ▼ 57,4 | ▼ 56,6 | 5,6 | ▲ 5,9[інш. 1] | ▲ 6,2 | |
Башкартастан | 24,3 | ▼ 21,9 | ▲ 29,7 | ▼ 29,5 | 40,3 | ▼ 39,2 | ▼ 36,3 | ▼ 36,1 | 24,5 | ▲ 28,4 | ▼ 24,1[інш. 2] | ▲ 25,4 |
Бурація | ▲23,0 | ▲ 24,0 | ▲ 27,8 | ▲ 30 | ▼72,1 | ▼ 69,9 | ▼ 67,8 | ▼ 66,1 | ||||
Дагестан | 86,0 | 11,0 | ▼ 9,2 | ▼ 4,6 | ▼ 3,6 | |||||||
Інгушэція | ▼11,7 | ▲ 12,9 | ▲ 77,2 | ▲ 94,1 | ▼31,7 | ▼ 23,1 | ▼ 1,1 | ▼ 0,8 | ||||
Кабардзіна-Балкарыя | 45,6 | ▲ 52,2 | ▲ 55,3 | ▲ 57,2 | 35,1 | ▼ 31,9 | ▼ 25,1 | ▼ 22,5 | 9,0 | ▲ 9,4 | ▲ 11,6 | ▲ 12,7 |
Калмыкія | ▲41,4 | ▲ 45,3 | ▲ 53,3 | ▲ 57,4 | ▼42,7 | ▼ 37,6 | ▼ 33,5 | ▼ 30,2 | ||||
Карачаева-Чаркесія | 29,7 | ▲ 31,2 | ▲ 38,5 | ▲ 41 | 45,0 | ▼ 42,4 | ▼ 33,6 | ▼ 31,6 | 9,3 | ▲ 9,7 | ▲ 11,2 | ▲ 11,9 |
Карэлія | ▼11,1 | ▼ 10,0 | ▼ 9,2 | ▼ 7,4 | ▲71,3 | ▲ 73,6 | ▲ 76,6 | ▲ 82,2 | ||||
Комі | ▼25,3 | ▼ 23,3 | ▲ 25,1 | ▼ 23,7 | ▲56,7 | ▲ 57,7 | ▲ 59,5 | ▲ 65,1 | ||||
Крым[заўв 3] | ▲0,7 | ▲ 1,6 | ▲ 12,1 | ▼68,4 | ▼ 67,1 | ▼ 58,3 | ▲ 25,6 | ▲ 25,8 | ▼ 24,3[інш. 3] | |||
Марый Эл | ▼43,6 | ▼ 43,3 | ▼ 42,8 | ▲ 43,9 | ▼47,6 | ▼ 47,4 | ▲47,5 | ▼47,4 | ||||
Мардовія | ▼34,2 | ▼ 32,5 | ▼ 31,9 | ▲ 40 | ▲59,7 | ▲ 60,83 | ▲60,84 | ▼ 53,4 | ||||
Саха | ▲36,9 | ▼ 33,4 | ▲ 45,5 | ▲ 49,9 | ▲50,5 | ▼ 50,3 | ▼ 41,1 | ▼ 37,8 | ||||
Паўночная Асеція | ▲50,5 | ▲ 52,9 | ▲ 62,7 | ▲ 65,1 | ▼34,0 | ▼ 29,9 | ▼ 23,1 | ▼ 20,8 | ||||
Татарстан | ▼47,7 | ▲ 48,4 | ▲ 52,9 | ▲ 53,2 | ▲44,0 | ▼ 43,2 | ▼ 39,4 | ▲ 39,7 | ||||
Тыва | ▲60,4 | ▲ 64,3 | ▲ 77,0 | ▲ 82 | ▼36,2 | ▼ 32,0 | ▼ 20,1 | ▼ 16,3 | ||||
Удмурцкая Рэспубліка | ▼32,2 | ▼ 30,9 | ▼ 29,3 | ▼ 28 | ▲58,3 | ▲ 58,9 | ▲ 60,1 | ▲ 62,2 | ||||
Хакасія | ▼11,4 | ▼ 11,1 | ▲ 11,9 | ▲ 12,1 | ▲79,5 | ▼ 79,4 | ▲ 80,2 | ▲ 81,7 | ||||
Чачня | 52,9 | ▲ 57,8 | ▲ 93,4 | ▲ 95,3 | 31,7 | ▼ 23,1 | ▼ 3,6 | ▼ 1,9 | ||||
Чувашыя | ▼68,4 | ▼ 67,7 | ▼ 67,6 | ▲ 67,7 | ▲26,0 | ▼ 26,6 | ▼ 26,5 | ▲ 26,9 |
Заўвага: У слупку «Іншыя» прыведзены народы, якія з’яўляюцца другімі па колькасці карэннымі народамі ў двухсастаўных рэспубліках.
Спробы стварэння рэспублік
[правіць | правіць зыходнік]У 1990-х гадах былі спробы стварыць новыя рэспублікі ці падняць статус суб’ектаў да ўзроўню рэспублікі, якія не дасягнулі мэты:
- Паўднёва-Уральская Рэспубліка
- Уральская Рэспубліка
- Верхне-Кубанская Казачая Рэспубліка
- Абазінская Рэспубліка
- Карачаеўская Рэспубліка
- Ненецкая Рэспубліка[5]
- Рэспубліка Прымор'е[6]
- Рэспубліка Немцаў Паволжа[7]
Сучасныя спробы
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Звесткі без Крыма
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
- ↑ Большая частка паўвострава Крым кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны, на тэрыторыі Крыма размяшчаюцца Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з асобым статусам Севастопаль. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расіі, на паўвостраве размяшчаюцца суб’екты РФ Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі. Арт. 65, пп. 1
- ↑ Канстытуцыйны суд Расійскай Федэрацыі. Пастанова Канстытуцыйнага Суда Расіі ад 7 чэрвеня 2000 г. N 10-П «Па справе аб праверцы канстытуцыйнасці асобных становішчаў Канстытуцыі Рэспублікі Алтай і Федэральнага закона аб агульных прынцыпах арганізацыі заканадаўчых (прадстаўнічых) і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб'ектаў Расійскай Федэрацыі»(недаступная спасылка). http://constitution.garant.ru/DOC_12019810.htm#sub_para_N_1.+Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2007. Праверана 21 студзеня 2015.
- ↑ http://constitution.garant.ru/region/
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/perepis_itogi1612.htm Архівавана 5 чэрвеня 2016.
- ↑ «Няръяна вындер» 191—192 (18736-18737) Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Ъ-Газета — Создается Приморская республика
- ↑ Offene Tribüne/Открытая трибуна — Журналистские рас-следования / BNS-Ermittlungen — D.Kurier/Russlanddeutsche Allgemeine Архівавана 4 чэрвеня 2016.
- ↑ Сибирь больше не хочет кормить Москву | Общество | The Kiev Times Архівавана 17 жніўня 2017.