Рэзідэнт (права)
Рэзідэнт (лац.: Resident — аселы, той, хто ўвесь час знаходзіцца ў пэўным месцы) — пэўны статус юрыдычнай або фiзiчнай асобы ў падатковым заканадаўстве, а таксама ў некаторых іншых галінах заканадаўства, які адлюстроўвае сувязь гэтай асобы з той ці іншай дзяржавай.
У больш вузкім і прафесійным сэнсе гэта юрыдычныя асобы альбо дыпламатычныя прадстаўніцтвы, якія маюць пастаяннае месцазнаходжанне ў пэўнай краіне. У вузкім сэнсе гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў спецыяльным заканадаўстве для вызначэння суб'ектаў праваадносін, якія маюць дадатковыя правы і абавязкі. У некаторых прававых інстытутах заканадаўчае вызначэнне гэтага тэрміна мае асаблівасці, і таму падлягае прымяненню толькі да пэўнага тыпу праваадносін.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін рэзідэнт можна класіфікаваць як:
- паводле суб’ектнага складу:
- фізічныя асобы,
- юрыдычныя асобы,
- дыпламатычныя прадстаўніцтвы;
- паводле аб’екта прававога рэгулявання альбо інстытутаў права:
- падатковыя рэзідэнты,
- мытныя рэзідэнты,
- банкаўскія рэзідэнты,
- іншыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэзідэнт Рэспублікі Беларусь на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
- Резиденты Республики Беларусь на сайце Kodeksy-by.com