Пстрычка (націск клавішы)
Выгляд
Пстрычка, пстрык, або клік[1] (англ.: click) — націск адной з кнопак указальнай прылады ўводу. Назва паходзіць ад асаблівасці большасці камп’ютарных мышэй.
У Windows
[правіць | правіць зыходнік]Праваднік
[правіць | правіць зыходнік]У Правадніку Windows ёсць два рэжымы працы мышы:
- класічны (адкрываць двайной пстрычкай, вылучаць адзіночным);
- як у браўзерах (адкрываць адзіночным, вылучаць навядзеннем курсора).
Далей апісаны аперацыі, якія можна выканаць з дапамогай стандартнай трохкнопкавай мышы з кольцам у стандартным (класічным) рэжыме.
Левая кнопка
[правіць | правіць зыходнік]Адзіночная пстрычка
[правіць | правіць зыходнік]- актывізацыя і «вылучэнне» элементаў (вокнаў, тэкставых палёў, значкоў рабочага стала);
- націск кнопак, устаноўкі галачак і радыё-кнопак, выбару элементаў спісу;
- выбар каманд з меню;
- згортванне меню (калі пстрыкнуць па-за межамі меню);
- з націснутай клавішай Ctrl — вылучэнне «праз адзін»;
- з націснутай клавішай ⇧ Shift — вылучэнне дыяпазону.
Двайная пстрычка
[правіць | правіць зыходнік]Двайны націск мышшу (англ.: double click) — пстрычка левай кнопкі мышы два разы без доўгай паўзы паміж націскамі.
- адкрыццё файлаў і папак;
- вылучэнне слоў у тэксце;
- з націснутай клавішай Alt — уласцівасці файла ці папкі.
Перацягванне з заціснутай левай кнопкай (drag-and-drop)
[правіць | правіць зыходнік]- вылучэнне аб'ектаў пункцірнай рамкай (заціскаем левую кнопку на пустым месцы);
- перамяшчэнне вылучаных аб'ектаў з аднаго месца на іншае (заціскаем левую кнопку на адным з аб'ектаў);
- вылучэнне тэксту;
- з націснутай клавішай Ctrl — капіраванне файла ці папкі;
- з націснутай клавішай Alt — стварэнне ярлыка да файла ці папцы.
- з націснутай клавішай ⇧ Shift — перамяшчэнне файла ці папкі.
Правая кнопка
[правіць | правіць зыходнік]- Адзіночная пстрычка — выклік кантэкстнага меню;
- Перацягванне з заціснутай правай кнопкай (drag-and-drop). Пасля завяршэння адкрываецца кантэкстнае меню, у якім можна выбраць адзін з 3-х варыянтаў: перамясціць, капіраваць і стварыць ярлык.
Сярэдняя кнопка (кольца, прагортка)
[правіць | правіць зыходнік]- Адзіночная пстрычка ў Word, Excel, браўзерах — аўтаматычная прагортка змесціва.
- Пстрычка сярэдняй кнопкай па гіперспасылцы — адкрыць спасылку ў новай укладцы (для прагляднікаў, якія падтрымліваюць гэту магчымасць).
- Пракрутка кольца — прагортка змесціва акна праграмы ці яго маштабаванне.
- Ctrl + кольца — маштабаванне змесціва ў некаторых праграмах (Word, Excel, браўзеры).
У кансолі Linux
[правіць | правіць зыходнік]Пры выкарыстанні бібліятэкі gpm становяцца магчымымі наступныя дзеянні мышшу:
- Пры руху мышы з націснутай левай кнопкай — вылучэнне тэксту з капіраваннем яго ў буфер абмену (у праграмах, якія выкарыстоўваюць curses, такіх так Midnight Commander, часам трэба адначасова трымаць клавішу ⇧ Shift: у адваротным выпадку тэкст будзе скапіраваны ва ўнутраны буфер праграмы).
- Па пстрычцы сярэдняй кнопкай мышы — устаўка скапіраванага тэксту (у праграмах, якія выкарыстоўваюць curses, трэба адначасова трымаць заціснутай клавішу ⇧ Shift).