У прыродзе рыбка вырастае да 6 см даўжынёй[1]. Цела выцягнутае. Афарбоўка зменлівая і вельмі маляўнічая, уключае жоўты, аранжавы, чырвоны ці белы колеры. Бакавая лінія не адзначана колерам. Палавы дымарфізм нязначны. Хваставы плаўнік у самца завостраны. Анальны плаўнік самца ператварыўся ў ганаподыум — орган, які выкарыстоўваецца для размнажэння. Анальны плаўнік самкі мае форму веера.