Мужчынская зборная Даніі па гандболе
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянаты свету | ||
Срэбра | Швецыя 1967 | Зборная |
Бронза | Германія 2007 | Зборная |
Срэбра | Швецыя 2011 | Зборная |
Срэбра | Іспанія 2013 | Зборная |
Чэмпіянаты Еўропы | ||
Золата | Нарвегія 2008 | Зборная |
Золата | Сербія 2012 | Зборная |
Бронза | Швецыя 2002 | Зборная |
Бронза | Славенія 2004 | Зборная |
Бронза | Швейцарыя 2006 | Зборная |
Збо́рная Да́ніі па гандбо́ле (дацк.: Danmarks håndboldlandshold) — мужчынская нацыянальная зборная Даніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Дацкая гандбольная федэрацыя. Гандбольная зборная Даніі — двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і лідар па колькасці медалёў чэмпіянатаў Еўропы (5).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гандбол — другі па папулярнасці від спорту ў Даніі пасля футбола. У 2003 Дацкая гандбольная федэрацыя мела больш за 146 000 членаў.
Чэмпіянат свету 2007 года
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 Данія брала ўдзел у Чэмпіянаце свету ў Германіі, дзе яны трапілі ў групу E разам з Анголай, Венгрыяй і Нарвегіяй. Атрымаўшы перамогі ў матчах з Анголай і Нарвегіяй, Данія выйшла ў асноўны раўнд, дзе трапіла ў групу з Харватыяй, Чэхіяй, Расіяй, Венгрыяй і дзейным чэмпіёнам — Іспаніяй.
Пачаўшы з паражэнні ад Харватыі, Данія перамагла ва ўсіх астатніх матчах. У чвэрцьфінале датчане перамаглі Ісландыю з мінімальнай розніцай 42:41, аднак у паўфінале саступілі Польшчы 36:33. У матчы за 3-е месца каманда перамагла Францыю 34:27 і заваявала бронзу.
Лінейны датчан Мікаэль Вестэргард Кнудсен увайшоў у склад зборнай усіх зорак чэмпіянату.
Чэмпіянат Еўропы 2008 года
[правіць | правіць зыходнік]Тры разы запар заняўшы трэція месцы чэмпіянатаў Еўропы, зборная Даніі нарэшце ў 2008 года ў Нарвегіі заваявала золата. Толькі аднойчы каманда саступіла зборнай гаспадароў у зацятым дэрбі. У фінале Данія перамагла Харватыю 24:20. Варатар Каспер Віт і крайні Ларс Крысціянсен былі ўключаны ў зборную ўсіх зорак, а Ларс Крысціянсен яшчэ стаў і найлепшым бамбардзірам турніру.
Чэмпіянат Еўропы 2010 года
[правіць | правіць зыходнік]Дзейныя чэмпіёны былі фаварытамі і на гэтым чэмпіянаце. Аднак Данія не выйшла ў асноўны раўнд, саступіўшы Ісландыі і Харватыі і задаволіўшыся перамогай над Іспаніяй 34:27 у матчы за 5-е месца.
Чэмпіянат свету 2011 года
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 года ў Германіі, атрымаўшы 9 перамог запар, Данія ўпершыню за 44 гады выйшла ў фінал Чэмпіянату свету. У апошнім матчы датчане саступілі Францыі 35:37 у авертайме. Такім чынам, на той час Францыя валодала ўсімі трыма тытуламі: чэмпіёнаў Еўропы, Алімпійскіх гульняў і свету.
Чэмпіянат Еўропы 2012 года
[правіць | правіць зыходнік]На Чэмпіянаце Еўропы зборная Даніі зноў была адной з фаварытак як віцэ-чэмпіён свету. Аднак у групе яна саступіла Сербіі і Польшчы, прайшоўшы ў асноўны раўнд без заробленых пунктаў і павінна была не толькі перамагаць ва ўсіх матчах, але і спадзявацца на спрыяльныя вынікі іншых зборных. У апошнім туры толькі перамога Польшчы над Германіяй магла ўратаваць Данію, і Польшча атрымала цяжкую перамогу 33:32. Даніі заставалася проста перамагчы Швецыю, і з гэтай перамогай (31:24) Данія стала першай зборнай у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы, якая здолела выйсці ў паўфінал, маючы 0 пунктаў пасля групавога раўнду.
У паўфінале зборная Даніі зноў сустрэлася з іспанцамі, як гэта здарылася на мінулагоднім чэмпіянаце свету-2011. Данія зноў была мацнейшаю (25:24), а ў фінале ў малавыніковым матчы перамагла Сербію 21:19. Гэта зрабіла Данію першай гандбольнай зборнай, якая стала чэмпіёнам Еўропы пасля таго, як выйшла ў асноўны раўнд з 0 пунктаў.
Чэмпіянат свету 2013 года
[правіць | правіць зыходнік]Дзейны чэмпіён Еўропы трапіў у групу B з Расіяй, Ісландыяй, Македоніяй, Катарам і Чылі. Датчане перамаглі ва ўсіх матчах, у 1/8 без праблем адолеўшы Туніс 30:23. Першая палова чвэрцьфінальнага матча супраць Венгрыі скончылася з камфортным лікам 18:11, аднак у другой палове завязалася напружаная барацьба; тым не менш Данія здолела атрымаць перамогу 28:26. Другі раз запар зборная Даніі выйшла ў паўфінал спаборніцтва, дзе сустрэлася з Харватыяй, якая выбіла з розыгрышу дзейных чэмпіёнаў, французаў. Нягледзячы на гэта, Данія правяла найлепшы свой матч на чэмпіянаце, перамогшы 30:24 і другі раз запар дасягнуўшы фіналу.
У фінале іх чакала зборная гаспадароў — Іспанія. Гэты матч стаў кашмарам зборнай Даніі, якая саступіла з непрыстойнай розніцай у 16 галоў, двойчы запар аступіўшыся ў фіналах чэмпіянатаў свету.
Храналогія выступаў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат свету
[правіць | правіць зыходнік]Рок | Раўнд | Пазіцыя | Г | В | Н* | П | ЗМ | ПМ |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1938 | Паўфінал | 4 | 3 | 0 | 0 | 3 | 6 | 20 |
1954 | 5 месца | 5 | 3 | 1 | 0 | 2 | 44 | 45 |
1958 | Паўфінал | 4 | 4 | 4 | 0 | 2 | 121 | 86 |
1961 | 5 месца | 5 | 6 | 4 | 0 | 2 | 92 | 78 |
1964 | 7 месца | 7 | 6 | 3 | 0 | 3 | 105 | 96 |
1967 | Фінал | 2 | 6 | 4 | 0 | 2 | 107 | 78 |
1970 | Паўфінал | 4 | 6 | 3 | 0 | 3 | 103 | 116 |
1974 | Другі раўнд | 8 | 6 | 2 | 0 | 3 | 63 | 78 |
1978 | Паўфінал | 4 | 6 | 4 | 1 | 1 | 114 | 101 |
1982 | Паўфінал | 4 | 7 | 4 | 1 | 2 | 150 | 143 |
1986 | Другі раўнд | 8 | 7 | 3 | 0 | 4 | 152 | 160 |
1990 | Не кваліфікаваліся | - | - | - | - | - | - | - |
1993 | Другі раўнд | 9 | 7 | 2 | 2 | 3 | 145 | 156 |
1995 | Папярэдні раўнд | 19 | 5 | 2 | 0 | 3 | 126 | 117 |
1997 | Не кваліфікаваліся | - | - | - | - | - | - | - |
1999 | 1/8 фіналу | 9 | 6 | 4 | 0 | 2 | 141 | 140 |
2001 | Не кваліфікаваліся | - | - | - | - | - | - | - |
2003 | Другі раўнд | 9 | 7 | 4 | 0 | 3 | 201 | 193 |
2005 | Папярэдні раўнд | 13 | 5 | 3 | 0 | 2 | 174 | 117 |
2007 | Паўфінал | 3 | 10 | 7 | 0 | 3 | 316 | 283 |
2009 | Паўфінал | 4 | 10 | 7 | 0 | 3 | 298 | 258 |
2011 | Фінал | 2 | 10 | 9 | 0 | 1 | 334 | 256 |
2013 | Фінал | 2 | 9 | 8 | 0 | 1 | 291 | 244 |
2015 | - | - | - | - | - | - | - | |
Агулам | 21/24 | 0 тытулаў | 129 | 78 | *4 | 49 | 3083 | 2765 |
- *Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці.
Чэмпіянат Еўропы
[правіць | правіць зыходнік]Рок | Раўнд | Пазіцыя | Г | В | Н* | П | ЗМ | ПМ |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1994 | 4 месца | 4 | 7 | 3 | 1 | 3 | 150 | 152 |
1996 | 11—12 месца | 12 | 6 | 0 | 0 | 6 | 132 | 158 |
1998 | Не кваліфікаваліся | |||||||
2000 | 9—10 месца | 10 | 6 | 2 | 0 | 4 | 143 | 153 |
2002 | 3 месца | 3 | 8 | 6 | 1 | 1 | 212 | 190 |
2004 | 3 месца | 3 | 8 | 6 | 0 | 2 | 240 | 206 |
2006 | 3 месца | 3 | 8 | 5 | 1 | 2 | 249 | 231 |
2008 | Чэмпіён | 1 | 8 | 7 | 0 | 1 | 233 | 193 |
2010 | 5—6 месца | 5 | 7 | 5 | 0 | 2 | 198 | 184 |
2012 | Чэмпіён | 1 | 8 | 6 | 0 | 2 | 216 | 201 |
2014 | Асноўны раўнд | |||||||
Агулам | 10/11 | 2 тытулы | 58 | 34 | 3 | 21 | 1773 | 1668 |
- *Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці.
- **Залаты фон — каманда перамагла ў спаборніцтве. Чырвоны прамавугольнік — чэмпіянат праводзіўся на радзіме.
Алімпійскія гульні
[правіць | правіць зыходнік]- 1972 — 13-е месца
- 1976 — 8-е месца
- 1980 — 9-е месца
- 1984 — 4-е месца
- 1988 — Не выступалі
- 1992 — Не выступалі
- 1996 — Не выступалі
- 2000 — Не выступалі
- 2004 — Не выступалі
- 2008 — 7-е месца
- 2012 — 6-е месца
Актуальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Склад на Чэмпіянаце Еўропы 2014 года.
Галоўны трэнер: Ульрык Вільбек
Нумар | Імя | Каманда | Гульні | Галы | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Брамнікі | ||||||||
1 | Ніклас Якабсен | Райн-Некар Лёвен | 92 | 1 | ||||
16 | Янік Крэйберг | Б'ерынга-Сількебарг | 31 | 0 | ||||
Палявыя ігракі | ||||||||
2 | Томас Могенсен | Фленсбург-Гандэвіт | 95 | 234 | ||||
3 | Мадс Крысціянсен | Б'ерынга-Сількебарг | 56 | 110 | ||||
4 | Клаус Томсэн | Тым Твіс Хольстэбро | 4 | 0 | ||||
5 | Мадс Ларсен | Ольбарг | 23 | 55 | ||||
6 | Каспер Мортэнсен | Б'ерынга-Сількебарг | 25 | 73 | ||||
7 | Андэрс Эгерт | Фленсбург-Гандэвіт | 116 | 444 | ||||
13 | Бо Шпэлерберг | Кольдынг | 215 | 298 | ||||
14 | Мікаэль Вестэргард Кнудсен | Фленсбург-Гандэвіт | 231 | 772 | ||||
15 | Еспер Нодэсбо | Барселона | 153 | 328 | ||||
17 | Ласэ Хансан | Фленсбург-Гандэвіт | 107 | 201 | ||||
18 | Ганс Ліндберг | Гамбург | 176 | 501 | ||||
19 | Рэнэ Хансан | Кіль | 72 | 117 | ||||
21 | Генрык Мельгаард | Ск’ерн | 42 | 85 | ||||
22 | Каспер Сёндэргаард | Ск’ерн | 131 | 290 | ||||
24 | Мікель Хансан | ПСЖ | 103 | 486 |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мужчынская зборная Даніі па гандболе
- Афіцыйная старонка (дацк.) Дацкай гандбольнай федэрацыі