Даўжыня да 3 м і больш, маса да 1,4 т. Цела высокае, сціснутае з бакоў, без хваста, нагадвае дыск месяца (адсюль назва). Функцыю хваста выконваюць заднія часткі спіннога і анальнага плаўнікоў. Скура тоўстая, эластычная, з касцявымі бугаркамі або пласцінкамі. Зубы злітыя ў пласціны.