Марлан Бранда
Марлан Бранда | |
---|---|
Marlon Brando | |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 2004[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Marlon Brando, Sr.[d] |
Маці | Dodie Brando[d] |
Жонка | Anna Kashfi[d][6], Movita Castaneda[d][6] і Tarita Teriipaia[d] |
Дзеці | Stephen Blackehart[d], Cheyenne Brando[d], Christian Brando[d], Simon Teihotu Brando[d], Rebecca Brando[d] і Miko Castaneda Brando[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, рэжысёр |
Кар’ера | 1944—2004 |
Кірунак | вестэрн |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000008 |
marlonbrando.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ма́рлан Бра́нда (англ.: Marlon Brando; 3 красавіка 1924, Омаха, Небраска, ЗША — 1 ліпеня 2004, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі акцёр кіно і тэатра, кінарэжысёр. Адзін з найвыбітнейшых амерыканскіх акцёраў.
Вучыўся ў ваеннай акадэміі, у тэатральным класе школы сацыяльных даследаванняў, а потым у Акцёрскай студыі Лі Страсберга. У 1944 дэбютаваў у тэатры на Брадвеі ў п’есе «Я памятаю маму», а ў 1950 — у кіно (фільм «Мужчыны»).
Для акцёрскай манеры Бранда ўласцівы непасрэдная эмацыйнасць, імправізацыйны талент, прыцягальнасць і г.д. Свой уласны стыль ён распрацаваў па сістэме Станіслаўскага. Яго ігра мела ўплыў на такіх акцёраў як Джэймс Дін, Роберт Дэ Ніра, Пол Ньюман. Дыяпазон яго акцёрскіх здольнасцей надзвычай шырокі — ад псіхалагічных драм да лёгкіх камедый. Найбольш удалыя і складаныя ролі сыграў у фільмах «Пагоня» (1965), «Хросны бацька» (1972; прэмія «Оскар»), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972), «Апакаліпсіс сёння» (1979), «Дон Жуан дэ Марка» (1995). Здымаўся ў кінастужках вядомых амерыканскіх і еўрапейскіх рэжысёраў — Ф. Ф. Копалы, Э. Казана, Б. Берталучы і інш. Неаднаразовы лаўрэат міжнародных кінафестываляў, прэмій Брытанскай кінаакадэміі. У 1994 апублікаваў мемуары пад назвай «Песні, якім навучыла мяне маці».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1951 — Трамвай «Жаданне»
- 1954 — У порце
- 1969 — Хросны бацька
- 1972 — Апошняе танга ў Парыжы
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Marlon Brando // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Marlon Brando // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118514377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118514377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б Find a Grave — 1996. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ а б в г Freebase — 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Омасе
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Пахаваныя ў Францыі
- Пахаваныя ў Каліфорніі
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры ЗША
- Акцёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры ЗША
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна»
- Радыёаматары