Лінгва франка нова
Лiнгва франка нова (Lingua Franca Nova або LFN) — штучная мова створаная ў 1965 годзе псіхолагам Джорджам Бурэем з універсітэта Шыпенсбургу (Пенсільванія, ЗША). Лінгва франка нова заснавана на французскай, італьянскай, партугальскай і каталунскай мовах. Мова ўжывае лацінскі алфавіт, кірыліцу.
Алфавіт
[правіць | правіць зыходнік]Для напісання ў мове магчыма ўжываць лацінскі алфавіт або кірыліцу.
Лацінскі | a | b | c | d | e | f | g | h | i | j | l | m | n | o | p | r | s | t | u | v | x | z |
Кірыліца | а | б | к | д | е | ф | г | х | и | ж | л | м | н | о | п | р | с | т | у | в | ш | з |
Дыфтонгі
[правіць | правіць зыходнік]- ai /aj/
- au /aw/
- eu /ew/
- oi /oj/
Калі i ці u стаяць перад іншай галоснай, яны могуць рабіцца паўгалоснымі j і w у наступных выпадках:
- у пачатку слова
- паміж галоснымі
- пасля li, ni
- пасля cu, gu
Націск
[правіць | правіць зыходнік]Націск на галосным гуку, перад апошнім зычным, выключаючы канчатак множнага ліку слова -s (калі існуе). Паўгалосная дыфтонга лічыцца зычнай. Але калі канчатковыя галосныя ea, ae, eo, oe, ao, oa, ui, націск на першую галосную пары.
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Марфалогія
[правіць | правіць зыходнік]Граматыка мовы базуецца на лацінскіх крэольскіх мовах (дэвіз мовы «Lingua Franka Nova — la creol per la mundo!» — Лінгва франка нова — крэольская мова для ўсяго свету).
Мінулы час вызначае склад ia, будучы час — va якія ставяцца перад дзеясловам.
Множны лік робіцца дабаўленнем суфікса -s ці -es пасля зычных. Існуюць прэфіксы і суфіксы для вытворных слоў: -or для асобы, якая робіць нешта ў сувязі з сваёй роляй ці прафесіяй, і -eria для месца працы ці крамы.
- carne — мяса
- carnor — мяснік
- carneria — мясная крама
Дзеясловы могуць ужывацца як назоўнікі без змен, прыметнікі і дзеепрыметнікі таксама могуць ужывацца як назоўнікі.
- nos dansa — мы таньчым
- la dansa — танец
Слоўнік складаецца з 14000 слоў
Сінтаксіс
[правіць | правіць зыходнік]Мова мае жорсткі парадак слоў: Суб'ект-дзеяслоў-аб'ект
- la fem ama la casa — жанчына любіць дом
суб'ект і аб'ект: часціца-назоўнік-прыметнікі
- la casa grande — дом-вялікі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Lingua Franca Nova Архівавана 20 лютага 2014.
- Lingua Franca Nova — Wiki Архівавана 8 мая 2013.
- Lingua Franca Nova — Yahoo Архівавана 3 лютага 2006.
- Lingua Franca Nova — Facebook
- Lingua Franca Nova — Disionario
- Lingua Franca Nova — Omniglot