Расліна вышынёй 30-90 см. Сцябло пераважна галінастае і прамое.
Ніжняе лісце няроўна-рамбічнае, шырока клінаватае і пераважна дзідападобнае з коса ўверх накіраванымі вушкамі. Сцябловае лісце — чаргавальнае, суцэльнае або зубчастае, аднакаляровае без налёту, пераважна зялёнае.
Насенне або выпуклае, чарнабурае, дыяметрам 1-2 мм, або крыху плоскае, больш светлыя дыяметрам 2-3 мм.
Зноскі
↑У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.