Кірказонавыя
Выгляд
Кірказонавыя | ||||||||||||||
Aristolochia gigantea | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Aristolochiaceae Juss., (1789) | ||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||
|
Кірказонавыя (Aristolochiáceae) — сямейства раслін класу Двухдольных.
Налічвае 7 родаў і 616[3] відаў, распаўсюджаных галоўным чынам у трапічных (цэнтр Інданезія), радзей субтрапічных і некаторых умераных абласцях, асабліва ў паўночных.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кірказонавыя — вечна- ці летнезялёныя расліны; па большай частцы травы і паўкусты з паўзучымі або павойнымі сцебламі; многія чужаедны.
Усе расліны забяспечаныя чарговым цэльным лісцем, рэдка 3-5-надрэзнымі без прылісткаў.
Кветкі двухполыя з простым трубчастым і няправільным калякветнікам, якія сядзяць на ніжняй завязі. Лік тычынак і лопасцяў вяночка зменлівы ў розных родаў. Формула кветкі: .
Роды
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства ўключае чатыры падсямействы, у якія ўваходзяць наступныя роды:
- Asaroideae
- Asarum — Падалешнік (121[4] від; распаўсюджаны пераважна ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я)
- Saruma (адзін від, Паўднёва-Заходні Кітай),
- Aristolochioideae — роды распаўсюджаныя ў першую чаргу ў тропіках
- Aristolochia — Кірказон (485[5] відаў)
- Euglypha (адзін від, Парагвай)
- Heterotropa (два віды)
- Hexastylis (адзін від)
- Pararistolochia (дзесяць відаў)
- Thottea (тры віды)
- Hydnoroideae
- Hydnora (сем відаў)
- Prosopanche (сем відаў)
- Lactoridoideae (адзіны род з адзіным відам — Lactoris fernandeziana)
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Кирказоновые на сайте The Plant List (англ.) (лац.) (Праверана 29 мая 2013)
- ↑ Asarum: информация в базе данных The Plant List (англ.) (лац.) (Праверана 18 мая 2015)
- ↑ Список видов рода Кирказон на сайте The Plant List (англ.) (лац.) (Праверана 18 мая 2015)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ботаника. Учебник для вузов: в 4 т = Lehrbuch der Botanik für Hochschulen Begründet von E. Strasburger, F. Noll / Под ред. А. К. Тимонина, И. И. Сидоровой. — М.: Изд. центр «Академия», 2007. — Т. 3. — С. 423. — 576 с. — ISBN 978-5-7695-2746-3.
- Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — С. 6. — 480 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кирказоновые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Аристолохиевые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.