Перайсці да зместу

Каміла Хасэ Села

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каміла Хасэ Села
ісп.: Camilo José Cela
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 мая 1916(1916-05-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 2002(2002-01-17)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Camilo Crisanto Cela y Fernández[d]
Маці Camila Emanuela Trulock y Bertorini[d]
Жонка María del Rosario Conde Picavea[d] і Marina Concepción Castaño López[d]
Дзеці Каміла Хасэ Села Кондэ[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, раманіст, палітык, журналіст, эсэіст, выкладчык універсітэта, кінаакцёр
Гады творчасці з 1942
Жанр паэзія
Мова твораў іспанская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Каміла Хасэ Села

Села-Тру́лок, Камі́ла-Хасэ́-Мануэ́ль-Хуа́н-Рамо́н-Франсі́ска-дэ-Херо́німа[8] (ісп.: Camilo José Manuel Juan Ramón Francisco de Jerónimo Cela Trulock; 11 мая 191617 студзеня 2002) — выбітны іспанскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1989).

Ніводная з постацей іспанскай культуры не выклікае такой разнастайнасці ацэнак, як Каміла Хасэ Села. Яго асабістае жыццё служыла і працягвае служыць крыніцай для розных чутак.

Каміла Хасэ Села нарадзіўся ў мястэчку Ірыя Флавія, якое адносіцца да муніцыпалітэта Падрон, што ў Галісіі, у сям'і мытнага службоўца. З 1925 года месцам пражывання сям'і Каміла становіцца Мадрыд. У 1934 годзе пачаў вывучаць медыцыну, але неўзабаве кінуў. Пазней, ужо пасля Грамадзянскай вайны пачаў вывучаць права і філасофію, аднак вучобу не скончыў. Падчас Грамадзянскай вайны спачатку выступаў на баку рэспубліканцаў, але неўзабаве перайшоў да франкістаў. Пасля адпрэчыў дыктатуру Франка і заняў незалежную і правакацыйную пазіцыю.

Пасля сканчэння Грамадзянскай вайны працаваў пісарам у Нацыянальным сіндыкаце тэкстыльнай прамысловасці, дзе напісаў свой першы раман, які прынёс яму вядомасць: «Сям’я Паскуаля Дуартэ» (1942). Адным з лепшых твораў ранняга перыяда творчасці Селы з'явіўся раман «Вулей» («La colmena») (1951), які выйшаў у свет у Аргенціне з-за праблем з цэнзурай у Іспаніі. У кнізе распавядаецца пра жаласнае існаванне людзей у іспанскай сталіцы пасля завяршэння Грамадзянскай вайны.

У 1944 годзе ўзяў шлюб з Расарыа Кондэ Пікавеа, якая стала для яго неадлучнай спадарожніцай і асабістым сакратаром да таго моманту, як у 80-х гадах пісьменнік не закахаўся ў маладую журналістку Марыну Кастаньё (нар. 14 сакавіка 1957 года). У 1991 годзе быў зарэгістраваны шлюб Селы з Кастаньё, якая стала пасля яго смерці 17 студзеня 2002 года аднаасобнай спадчынніцай маёмасці пісьменніка, у завяшчанні Селы не знайшлося месца нават яго адзінай унучцы Каміле.

У 1954 годзе Каміла пераехаў на Маёрку, дзе двума гадамі пазней пачаў выдаваць літаратурны часопіс «Паперы Сон Армаданса». У гады дыктатуры ў гэтым часопісе выйшлі шматлікія творы іспанскіх аўтараў, якія знаходзіліся ў выгнанні. У 1957 годзе быў абраны сябрам Каралеўскай Акадэміі іспанскай мовы.

Творчасць і прызнанне

[правіць | правіць зыходнік]

Каміла Хасэ Села паспрабаваў свае сілы практычна ва ўсіх літаратурных жанрах: раман, аповесць, апавяданне, казка, мемуары, падарожныя нататкі, артыкул, п'еса, паэзія, пераклад.

Склаў слоўнікі: «Сакрэтны слоўнік» (1968—1971) і «Эратычная энцыклапедыя» (1976). Села з'яўляецца доктарам Honoris causa ўніверсітэтаў свету. Вяршыняй прызнання творчасці з'явілася прысуджэнне яму Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 1989 годзе.

Сярод іншых прэстыжных прэмій: Нацыянальная літаратурная прэмія 1984 года за раман «Мазурка для двух трупаў» (1983), Прэмія прынца Астурыяс 1987 года, Прэмія «Планеты» 1994 года за раман «Крыж Святога Андрэса» (1994), Прэмія Сервантэса 1995 года за творчы шлях у літаратуры. У 1996 годзе кароль Хуан Карлас I прысвоіў Селе тытул маркіза Ірыа Флавіа. Пахаваны Каміла Хасэ Села ў галісійскім горадзе Падрон.

  • 1942 — «Сям’я Паскуаля Дуартэ»
  • 1943 — «Флігель спачынку»
  • 1951 — «Вулей»
  • 1953 — «Місіс Колдуэл размаўляе са сваім сынам»
  • 1969 — «Пярэдадзень і святы ў гонар святога Сан Каміла ў 1936 годзе ў Мадрыдзе»
  • 1983 — «Мазурка для двух трупаў»
  • 1994 — «Крыж Святога Андрэса»
  • «Арыстакратычнае кафэ»
  • «Ах, гэтыя козы!»
  • «Будзем лічыць, што вінаватая вясна»
  • «Жалезная хватка»
  • «Клуб месій»

Кнігі нарысаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1948 — «Вандраванні ў Алькарыю»
  • 1955 — «Венесуэльскія аповесці. Рудая»

Зноскі

  1. а б Camilo José Cela // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Camilo José Cela // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Села Камило Хосе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  5. а б https://academia.gal/institucion/academicos/correspondentes
  6. а б http://www.rae.es/academicos/camilo-jose-cela Праверана 16 верасня 2017.
  7. а б https://academia.gal/membro/-/membro/camilo-jose-cela-truloc
  8. Напісанне імя і прозвішча Каміла Хасэ Села ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.304.