Каліпса (спадарожнік)
Выгляд
Каліпса | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
Дата адкрыцця | 13 сакавіка 1980 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 294 700 км |
Эксцэнтрысітэт | 0 |
Перыяд абарачэння | 1,887802 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 2,5 exagram[1] |
Атмасфера | няма |
Каліпса (лац.: Calypso, стар.-грэч.: Καλυψώ) (першапачаткова S/1980 S25) — малы спадарожнік Сатурна.
Адкрыты 13 сакавіка 1980 года групай навукоўцаў Паск’ю, Зейдэлманам, Баўмам і Кары разам з яшчэ некалькімі спадарожнікамі. Атрымаў сваю назву ў гонар німфы са старажытнагрэчаскай міфалогіі Каліпса. Каліпса знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з Тэфіяй ў кропцы Лагранжа L5. Спадарожнік мае няправільную форму з памерамі па восях 30 × 23 × 14 км.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.