Закон Авагадра
Выгляд
Закон Авагадра — адзін з асноўных законаў ідэальнага газу, адно з важных асноўных палажэнняў хіміі, якое абвяшчае, што «ў роўных аб'ёмах розных газаў, узятых пры аднолькавых тэмпературы і ціску, змяшчаецца адна і тая ж колькасць малекул». Быў сфармуляваны ў 1811 годзе італьянскім фізікам Амедэо Авагадра (1776—1856), прафесарам фізікі ў Турыне.
З закону Авагадра вынікае:
- моль любога газу пры аднолькавых умовах займае аднолькавы аб'ём (пры ціску 1,01·105 Па і тэмпературы 0 °C малярны аб'ём газу роўны 22,1 л/моль, або 22,4·10−3 м³/моль);
- шчыльнасць двух газаў пры аднолькавых умовах прама прапарцыянальна іх малярнай масе.
Закон Авагадра выкарыстоўваецца пры разліках па хімічных формулах і ўраўненнях, вызначэнні адносных малярных мас газаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Авагадра закон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Авагадра закон // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 4. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Физический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — С. 8. — 928 с. — 100 000 экз.