Дрэвагубца круглалісты[1], Чырвонапузырнік круглалісты[2] (Celastrus orbiculatus) — від дравяністых ліян з роду Дрэвагубца (Чырвонапузырнік) сямейства Брызглінавыя. Расліна распаўсюджана на Далёкім Усходзе.
Распаўсюджаны ў вузкай паласе марскога ўзбярэжжа на пясчана-галечнікавых адкладах, на скалах і камяністых схілах. Па-за берагавой паласой дрэвагубца круглалісты сустракаецца толькі па далінах рэк.
Зноскі
↑Напісанне Дрэвагубца круглалісты ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.232, арт. «Дрэвагубца»