Джакавацка-Осіецкая архідыяцэзія
Джакавацка-Осіецкая архідыяцэзія | |
---|---|
Đakovačko-osječka nadbiskupija Archidioecesis Diacovensis et Osijekensis | |
лацінскі | |
Галоўны горад | Джакава |
Краіна | Харватыя |
Дата заснавання | IV стагоддзе |
Кафедральны сабор | Сабор Святога Пятра |
Мітраполія | Ecclesiastical Province of Đakovo - Osijek[d] |
Дыяцэзіі-суфраганы |
Пожажская дыяцэзія Срэмская дыяцэзія |
Парафій | 180 |
Тытул іерарха | Roman Catholic Archbishop of Đakovo-Osijek[d] |
Іерарх | Джура Храніч |
Плошча дыяцэзіі | 7 752[1] км² |
Насельніцтва дыяцэзіі | 641 000 чал. |
Колькасць каталікоў | 546 000 |
Доля каталікоў | 85,2 % |
Афіцыйны сайт | djos.hr |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джа́кавацка-О́сіецкая архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Diacovensis et Osijekensis, харв.: Đakovačko-osječka nadbiskupija) — каталіцкая архідыяцэзія-мітраполія лацінскага абраду ў Харватыі з цэнтрам у горадзе Джакава. Адна з пяці архідыяцэзій краіны. Суфраганнымі дыяцэзіямі мітраполіі з’яўляюцца Пожажская дыяцэзія ў Харватыі і Срэмская дыяцэзія ў суседняй Сербіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Архідыяцэзія гістарычна ўзыходзіць да Срэмскай дыяцэзіі, заснаванай у IV стагоддзі ў рымскім горадзе Сірміум (цяпер Срэмска-Мітравіца, Сербія). Пасля пасялення на гэтых землях славян і прыняцця імі хрысціянства дыяцэзія захавалася. У XVI стагоддзі ўся яе тэрыторыя была заваявана туркамі, дыяцэзія скасавана. Пасля адваявання Славоніі ў туркаў у пачатку XVIII стагоддзя Срэмская дыяцэзія была адноўлена, у 1773 годзе яна была аб’яднана з Баснійскай дыяцэзіяй і падпарадкавана Заграбскай мітраполіі. У другой палове XIX стагоддзя дыяцэзію ўзначальваў выдатны дзеяч каталіцкай царквы гэтага перыяду Ёсіп Юрай Штросмаер, які высока шануецца ў сучаснай Харватыі за актыўную дзейнасць у сферы нацыянальна-культурнага адраджэння.
У 1963 годзе дыяцэзія была пераназваны ў Джакавацка-Срэмскую дыяцэзію . 18 чэрвеня 2008 года дыяцэзія была ўзведзена ў статус архідыяцэзіі-мітраполіі і пераназвана ў архідыяцэзію Джакавацка-Осіецкую, у якасці суфраганных дыяцэзій ёй былі падпарадкаваны Пожажская і Срэмская дыяцэзія з цэнтрам у сербскай Срэмска-Мітравіцы.
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Паводле звестак на 2013 год у Джакавацка-Осіецкай архідыяцэзіі налічвалася 546 000 каталікоў (85,2 % насельніцтвы), 255 святароў і 153 прыходу[2]. Кафедральным саборам архідыяцэзіі з’яўляецца Сабор Св. Пятра ў Джакаве. Кафедральны сабор — адзін з сямі сабораў краіны, якія носяць ганаровы статус «малой базілікі». У наш час архідыяцэзію ўзначальвае архібіскуп мітрапаліт Джура Храніч.
Ардынарыі
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Мандзіч (Anton Mandic) (1806—1815);
- Эмерык Караль Рафай (Emeric Karol Raffay) (1816—1830);
- Ёсіп Юрай Штросмаер (Josip Juraj Strossmayer) (1850—1905);
- Джавані Батыста Крапач (Giovanni Battista Krapàc) (1910—1916);
- Антоніа Акшмавіч (Antonio Akšmovic) (1920—1942) у перыяд 1950—1959 быў апостальскім адміністратарам;
- Сцепан Баўрлейн (Stjepan Bauerlein) (1959—1973);
- Цырыл Кос (Ciril Kos) (1974—1997);
- Марын Сракіч (Marin Srakić) (1997 — 18.04.2013);
- Джура Храніч (Đuro Hranić) (18.04.2013 — па цяперашні час).