Двухгадовыя расліны
Двухгадо́выя раслі́ны[1][2] — травяністыя расліны, жыццёвы цыкл якіх працягваецца 2 вегетацыйных перыяды.
У першы год жыцця ў такіх раслін развіваюцца вегетацыйныя органы (карані, сцябло, лісце). На другі год акрамя таго за кошт назапашаных пажыўных рэчываў развіваюцца парасткі з кветкамі і плады. У неспрыяльных умовах у развіцці двухгадовых раслін магчымы адхіленні: цвітухі (напрыклад, цвіценне цыбулі пасля замаразкаў у першы год) і упартасці (на другі год не развіваюцца парасткі з кветкамі)[2]. Часам двухгадовыя расліны дзічэюць і ператвараюцца ў шматгадовыя[2].
Двухгадовымі раслінамі, напрыклад, з’яўляюцца морква пасяўная (Daucus sativus), капуста агародная (Brassica oleracea), буракі звычайныя (Beta vulgaris), баркун лекавы (Melilotus officinalis), лопух вялікі (Arctium lappa), татарнік калючы (Onopordum acanthium), асліннік двухгадовы (Oenothera biennis).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Двухгадо́выя раслі́ны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Прусакова Б. М. Двухгадо́выя раслі́ны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 80. — 522 с. — 10 000 экз.