Гістарычныя вобласці Румыніі
Гістарычныя вобласці Румыніі — вобласці ва Усходняй Еўропе, якія з’яўляюцца гістарычным арэалам рассялення румын, якія на працягу гісторыі цалкам або часткова ўваходзілі ў склад княстваў Трансільванія, Валахія, Малдавіі і Дабруджа.
Валахія — цалкам уваходзіць у склад Румыніі, у 1859 годзе разам з Малдаўскім княствам утварылі сучасную Румынію. Складаецца з дзвюх частак:
- Мунтэнія: усходняя частка Валахіі, паміж рэкамі Дунай (на ўсходзе і поўдні) і Олт (на захадзе) і Карпатамі.
- Алтэнія: заходняя частка Валахіі, абмежаваная ад Трансільваніі (на поўначы) Карпатамі, ад Мунтэніі (на ўсходзе) — ракой Олт, а ад Балгарыі і Сербіі (на поўдні і захадзе) — Дунаем.
Малдавія. Складаецца з наступных частак:
- Заходняя Малдавія: частка Малдавіі, якая ў 1859 складала Малдаўскае княства і ў 1859 годзе разам з Валахіяй утварылі сучасную Румынію;
- Букавіна: цалкам уваходзіла ў склад Румыніі паміж 1918 годам (Далучэнне Букавіны да Румыніі) і Другой сусветнай вайной, сёння падзелена паміж Румыніяй і Украінай;
- Бесарабія: у складзе Румыніі паміж 1918 годам (Бесарабія ў складзе Румыніі) і Другой сусветнай вайной, сёння падзелена паміж Рэспублікай Малдова і Украінай;
- Буджак: частка Бесарабіі, якая ўваходзіла ў склад Румыніі паміж 1859 і 1878 гадамі;
- Вобласць Герца: у складзе Румыніі да Другой сусветнай вайны, цяпер частка Чарнавіцкай вобласці Украіны.
- Паўночная Дабруджа: частка Румыніі з 1859 года за выключэннем некаторых астравоў (гл. Змяіны востраў);
- Паўднёвая Дабруджа: у складзе Румыніі з 1913 па 1940 года, цяпер частка Балгарыі.
Валахію, Заходнюю Малдавію і Дабруджу часам называюць Старым каралеўствам, таму што з іх складалася румынскае каралеўства да Першай сусветнай вайны.
Трансільванія (часам пазначаюць не толькі ўласна Трансільванію, але і гістарычныя рэгіёны Крышана, Марамурэш і румынскай часткі Баната):
- Уласна Трансільванія (былое Трансільванскае княства): увайшла ў склад Румыніі ў 1918 годзе;
- Банат: у 1918 годзе падзелена паміж Румыніяй, Сербіяй і Венгрыяй;
- Крышана: рэгіён паміж дзвюма рэкамі Мараш і Сомеш і Заходне-Румынскімі гарамі, стаў часткай Румыніі ў 1918 годзе[1].
- Марамурэш: горны паўночна-заходні рэгіён, стаў часткай Румыніі ў 1918 годзе[2].
У час або пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Румынія страціла частку з гістарычных абласцей: Бесарабію, Паўночную Букавіну і Вобласць Герца (у 1940 годзе), Паўночную Дабруджу (у 1940 годзе), і Змяіны востраў (у 1948 годзе).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Treptow & Popa 1996, pp. 80–81.
- ↑ Treptow & Popa 1996, pp. 125–126.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Treptow, Kurt W.; Popa, Marcel (1996). Historical Dictionary of Romania. Scarecrow Press, Inc. ISBN 0-8108-3179-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гістарычныя вобласці Румыніі