Грэка-турэцкая вайна (1919—1922)
Грэка-турэцкая вайна 1919-1922, таксама вядомая як Турэцка-грэчаскі фронт і лічыцца ў Турцыі нацыянальна-вызваленчай вайной турэцкага народа супраць інтэрвенцыі вялікіх дзяржаў, якая праводзілася сіламі грэчаскай арміі — барацьба паміж Грэцыяй і Турэцкім нацыянальным рухам падчас падзелу Асманскай імперыі пасля Першай сусветнай вайны.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]У траўні 1919 года адзін з найбуйных гарадоў Турцыі — Смірна (Ізмір) — быў заняты грэчаскімі войскамі, распачаліся расправы з былымі турэцкімі салдатамі і мясцовым мусульманскім насельніцтвам. У адказ туркі сталі ствараць партызанскія атрады. Паміж грэкамі і туркамі пачаліся баі. У пачатку 1921 года турэцкія войскі пад камандаваннем генерала Ісмет-пашы двойчы спынялі наступ грэкаў.
Вайна працягвалася. Апошні наступ грэцкага войска туркам атрымалася спыніць толькі ўвосень 1921 года пад самай Анкарой. У жніўні — верасні 1922 года турэцкія войскі, абапіраючыся на атрыманую з Савецкай Расіі дапамогу, перайшлі ў наступ і ўшчэнт разбілі грэцкія сілы, цалкам выгнаўшы іх з тэрыторыі краіны. Пасля гэтай катастрофы грэчаскі кароль адрокся ад пасады, прэм’ер-міністр Грэцыі, некалькі яго міністраў і галоўнакамандуючы арміяй былі арыштаваны і расстраляны.
У Смірне, куды ўвайшлі турэцкія часткі, пачалося знішчэнне мясцовага хрысціянскага насельніцтва, якое складала большую частку жыхароў горада. Практычна на вачах у англійскіх, французскіх, амерыканскіх, японскіх і італьянскіх ваенных судоў, якія стаялі ў порце, было забіта каля 200 тыс. чалавек, у асноўным грэкаў і армян. Яшчэ прыблізна столькі ж мужчын-хрысціян было сагнана ўглыб Турцыі, дзе значная іх маса загінула. Горад быў разрабаваны і спалены[1].
Зноскі
- ↑ Падение Османской империи(недаступная спасылка) (руск.)