Гліаксаль
Выгляд
Гліаксаль, шчаўевы альдэгід — найпрасцейшы дыальдэгід, дыальдэгід шчаўевай кіслаты, C2H2O2.
Жоўтыя крышталі з пахам фармаліну. Малекулярная маса 58,04 а.а.м[1]. Тэмпература плаўлення 15 °C. Тэмпература кіпення 51 °C. Шчыльнасць 1140 кг/м³ пры тэмпературы 20 °C. Добра раствараецца ў вадзе, раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле. У прысутнасці вільгаці вадкі гліаксаль пераўтвараецца ў цвёрды палімер.
Аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру чалавека.
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Гліаксаль атрымліваюць[1]
- з этыленгліколя — акісленнем у паравой фазе і дэгідрагенрзацыя над медным каталізатарам;
- з тэтрахлорэтана і сернай кіслаты;
- з ацэтальдэгіда або параальдэгіда — акісленнем азотнай кіслаты на вугалі або сілікагелі пры тэмпературы 15—25 °C
і інш.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Гліаксаль выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці ў якасці дапаможнага рэагента, у складзе гідрафабізіруючых саставаў пры апрацоўцы паперы і скуры, у вытворчасці кубавых фарбавальнікаў (разам з гліаксальсульфатам)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 294.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гліаксаль
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рэчыва}}. |