Перайсці да зместу

Галоўная паслядоўнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыяграма Герцшпрунга — Расела.

Галоўная паслядоўнасць — вобласць на дыяграме Герцшпрунга — Расела, якая змяшчае зоркі, крыніцай энергіі якіх з’яўляецца тэрмаядзерная рэакцыя сінтэзу гелія з вадароду.

Галоўная паслядоўнасць размешчана ў ваколіцах дыяганалі дыяграмы Герцшпрунга — Расела і праходзіць з верхняга левага вугла (высокія свяцільнасці, раннія спектральныя класы) ў правы ніжні вугал (нізкія свяцільнасці, пазнейшыя спектральныя класы) дыяграмы. Зоркі галоўнай паслядоўнасці маюць аднолькавыя крыніцы энергіі («гарэнне» вадароду, у першую чаргу, CNO-цыкл), у сувязі з чым іх свяцільнасць і тэмпература (спектральны клас) вызначаюцца іх масай:

L=M3,9;

дзе свяцільнасць L і маса M вымяраюцца ў адзінках сонечнай свяцільнасці і масы, адпаведна. Таму пачатак левай частцы галоўнай паслядоўнасці прадстаўлена блакітнымі зоркамі з масамі ~50 сонечных, а канец правай — чырвонымі карлікамі з масамі ~0,0767[1][2] сонечных.

Існаванне галоўнай паслядоўнасці звязана з тым, што стадыя гарэння вадароду складае ~90 % часу эвалюцыі большасці зорак: выгаранне вадароду ў цэнтральных абласцях зоркі прыводзіць да ўтварэння ізатэрмічнага геліевага ядра, пераходу да стадыі чырвонага гіганта і сходу зоркі з галоўнай паслядоўнасці. Адносна кароткая эвалюцыя чырвоных гігантаў прыводзіць, у залежнасці ад іх масы, да ўтварэння белых карлікаў, нейтронных зорак ці чорных дзірак.

Участак галоўнай паслядоўнасці зорных скопішчаў з’яўляецца індыкатарам іх узросту: так як тэмпы эвалюцыі зорак прапарцыйныя іх масе, то для навал існуе «левая» кропка абрыву галоўнай паслядоўнасці ў галіне высокіх свяцільнасцей і ранніх спектральных класаў, якая залежыць ад узросту скопішча, паколькі зоркі з масай, якая перавышае нейкую мяжу, зададзеную узростам скопішча, сышлі з галоўнай паслядоўнасці (гл. мал., выразна бачная кропка сходу з галоўнай паслядоўнасці на галіну чырвоных гігантаў).

  1. Burrows, A., Hubbard, W. B., Saumon, D., Lunine, J. I. An expanded set of brown dwarf and very low mass star models(англ.) // The Astrophysical Journal : рец. науч. журнал. — 1993. — Т. 406. — № 1. — С. 158-171. — ISSN 0004-637X. — DOI:10.1086/172427Bibcode1993ApJ...406..158B — Гл. с. 160.
  2. Adams, Fred C.; Laughlin, Gregory (April 1997). "A Dying Universe: The Long Term Fate and Evolution of Astrophysical Objects". Reviews of Modern Physics(англ.). 69 (2): 337–372. arXiv:astro-ph/9701131. Bibcode:1997RvMP...69..337A. doi:10.1103/RevModPhys.69.337. S2CID 12173790. — Гл. с. 5. (Гл. таксама: Карычневы карлік)