Перайсці да зместу

Вацлаў III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў III
чэшск.: Václav III.
Сцяг кароль Венгрыі
1301 — 6 снежня 1305
(пад імем Ласла V)
Каранацыя 27 жніўня 1301, Секешфехервар
Папярэднік Андраш III
Пераемнік Бела V (Атон Баварскі)
Сцяг Кароль Чэхіі
21 чэрвеня 1305 — 4 жніўня 1306
Папярэднік Вацлаў II
Пераемнік Генрых Харутанскі
Сцяг Кароль Польшчы
21 чэрвеня 1305 — 4 жніўня 1306
Каранацыя не каранаваны
Папярэднік Вацлаў II Чэшскі
Пераемнік Уладзіслаў I Лакеток

Нараджэнне 6 кастрычніка 1289(1289-10-06)
Смерць 4 жніўня 1306(1306-08-04) (16 гадоў)
Месца пахавання
  • невядома
Род Пржэмысловічы
Бацька Вацлаў II[2]
Маці Юдыта Габсбург[d][2]
Жонка Віола Тэшынская[d][3]
Дзеці Эльжбэта[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вацлаў III Пржэмысловіч (чэшск.: Václav III., венг.: Vencel, польск.: Wacław), (6 кастрычніка 1289 — 4 жніўня 1306, Оламаўц, Маравія) — кароль Венгрыі з 1301 па 6 снежня 1305 (каранацыя 27 жніўня 1301 у Секешфехервары, пад імем Ласла V), кароль Чэхіі з 21 чэрвеня 1305 (пад імем Вацлава III), князь Польшчы c 21 чэрвеня 1305 (пад імем Вацлава III).

Вацлаў III быў сынам Вацлава II, караля Чэхіі і Польшчы, і Юдзіты, дачкі імператара Рудольфа I Габсбурга, апошні з роду Пржэмысловічаў.

Кароль Венгрыі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1301 годзе яго бацька адмовіўся ад венгерскай кароны на яго карысць. 27 жніўня 1301 года Вацлаў быў каранаваны пад імем Ладзіслава V (ці па-венгерску Ласла). У той момант Венгрыя фактычна ўяўляла сабой некалькі княстваў, і каралём яго прызналі толькі кіраўнікі зямель, якія адпавядаюць сучасным Славакіі (Матуш Чак і Аба), Бургенланду і сталіцы Будзе.

У 1303 Аба і Чак вырашылі перайсці на бок Карла Роберта Анжуйскага. Вацлаў заклікаў на дапамогу свайго бацьку. Прыбыўшы з Прагі з вялікай арміяй бацька ўзяў цвёрды кантроль над Будай, але, ацаніўшы сітуацыю на месцы, ён забраў сына і карону і вярнуўся ў Чэхію.

Пасля смерці бацькі Вацлаў вырашыў адмовіўся ад венгерскай кароны на карысць Атона III, герцага Ніжняй Баварыі, (6 снежня 1305). У 1307 годзе Атон патрапіў у палон і ў 1308 годзе адрокся ад кароны на карысць Карла Роберта.

У 1305 годзе Вацлаў III ажаніўся з дачкой тэшынскага князя Мешка I, Віёле Елізавеце з дынастыі Пястаў. 4 жніўня 1306 года забіты пры загадкавых акалічнасцях у Оламаўцы, падчас падрыхтоўкі да паходу ў Польшчу.

Зноскі

  1. а б Václav, III. český, uherský a polský král, 1289-1306 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 14 красавіка 2021.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.