Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч
Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) кастрычніка 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1963 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | медыцына |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч (15 (27) кастрычніка 1872, Асіповічы, Мінская губерня — 26 лютага 1963, Нью-Ёрк, ЗША) — эпідэміёлаг, генерал медыцынскай службы, доктар медыцыны, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Падчас Першай сусветнай вайны арганізоўваў медыцынскую і эвакуацыйную службу, працаваў у зоне Бухарскай эпідэміі тыфу (1916).
З першага дня Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года далучыўся да рэвалюцыянераў. Вёў перамовы з камандаваннем Петрапаўлаўскай крэпасці і пераканаў здаць крэпасць. Быў прызначаны грамадскім начальнікам горада (да ліпеня 1917 года). Падчас Грамадзянскай вайны працаваў лекарам у Белай арміі.
У 1920 годзе эміграваў у Канстанцінопаль. Жыў і працаваў у Празе, Парыжы (сярод іншага, у зоне эпідэмій у Індакітаі). У 1946 годзе пераехаў у ЗША.
Аўтар шэрагу навуковых прац. Жыў і памёр у Нью Ёрку. Пахаваны ў Джэксане (Нью-Джэрсі)[1][2].
Зноскі
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1872 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповічах
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў Нью-Джэрсі
- Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Дактары медыцыны
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Чэхаславакіі
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Медыкі Францыі
- Эпідэміёлагі Расійскай імперыі
- Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі
- Кіраўнікі Санкт-Пецярбурга
- Начальнікі Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі
- Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)