Перайсці да зместу

Бітва за Дэрну (2018)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Дэрну
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020)
Панарама Дэрны
Панарама Дэрны
Дата 5 лютага 201811 лютага 2019[1]
Месца Дэрна
Вынік перамога ЛНА
Праціўнікі
Лівійская нацыянальная армія
 Егіпет[2][3]
 ААЭ[4]
 Францыя[5]
Паўстанцы Дарфура[6]
Саветы шуры маджахедаў Дэрна
Джыхад Аль-Каіда
Ісламская дзяржава
Камандуючыя
Халіфа Хафтар Абу Саф’ян бен Каму
Страты
20 забітых[7] (дадзеныя ЛНА на 31 мая 2018) ~100 забітых[8] (дадзеныя ЛНА на 31 мая 2018)
Агульныя страты
17 грамадзянскіх загінулі[9]

Бітва за Дэрну — баі за авалоданне горадам Дэрна з лютага 2018 па люты 2019 года.

5 лютага 2018 года вайскоўцы Лівійскай нацыянальнай арміі пачалі аперацыю супраць баевікоў у партовым городзе Дэрна на ўсходзе Лівіі. Пасля 5 тыдняў баёў, 19 сакавіка, ЛНА пацярпела паражэнне ў сутыкненнях з джыхадзістамі. Вайскоўцы адступілі з пазіцый, пакінуўшы ворагу некаторую колькасць тэхнікі[10].

4 красавіка ўспыхнуў бой у паўднёвай Дэрне пасля нападу з боку тэрарыстычнай групоўкі «Савет Шуры» на пазіцыі сіл хафтараўцаў у Дахарэ Аль-Хамар. Рэгулярная армія адбіла атаку.

8 мая сілы ЛНА пачалі штурм Дэрны, з мэтай поўнага вызвалення горада[11]. 15 мая байцам Хафтара атрымалася заблакаваць усходнія падыходы да Дэрны. Войскі таксама здолелі захапіць трафеі, уключаючы некалькі лёгкіх ракет і адзін танк[12]. 16 мая Лівійская нацыянальная армія зноў пацярпела паражэнне ў баях з джыхадзістамі і адступіла. Праз два дні пачаўся новы штурм. ЛНА здолела зламаць знешнюю лінію абароны ісламістаў[13].

2 чэрвеня ВПС нанеслі авіяўдары па складах зброі, якія належалі баевікам «Савета шуры маджахедаў Дэрны»[14].

У чэрвені, падчас баёў у Дэрне, узяты ў палон Абу Саф’ян бен Каму — адзін з кіраўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда»[15].

28 чэрвеня лівійскім нацыянальная армія абвясціла аб поўным вызваленні ад баевікоў горада Дэрна, аднак баі працягваліся[16]. Атрады баевікоў змагаліся да 11 лютага 2019 года, хаваючыся ў старажытнай частцы горада.

  1. Haftar's forces say seized Libya's Derna as they mutilate opponents' dead bodies | The Libya Observer (англ.)(недаступная спасылка). www.libyaobserver.ly. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2019. Праверана 13 лютага 2019.
  2. Egyptian warplanes conduct airstrikes on Libya's Derna (англ.). Libyan Express - Libya News, Opinion, Analysis and Latest Updates from Libya. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2018. Праверана 28 снежня 2018.
  3. Video: Egyptian soldiers fighting in Derna alongside Haftar’s armed groups(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2021. Праверана 5 красавіка 2019.
  4. UAE drone air attacks Derna in east Libya(недаступная спасылка). alnabaa.tv. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 9 June 2018.
  5. Longeray, Pierre. French Special Forces and Spies Might Be Secretly Fighting the Islamic State in Libya | VICE News. News.vice.com (24 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 9 чэрвеня 2018.
  6. Safa Alharath (17 June 2018). "Sudanese rebels are fighting alongside Dignity Operation in Libya's Derna". Libya Observer. Архівавана з арыгінала 2018-12-28. Праверана 29 December 2018.
  7. "Neighbourhoods hit and supplies cut in Libya's Derna, UN says". Reuters. Архівавана з арыгінала 2018-06-12. Праверана 2 June 2018. {{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне |archivedate= і |archive-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archiveurl= і |archive-url= specified (даведка)
  8. Miles, Tom. Neighborhoods hit and supplies cut in Libya's Derna, U.N. says. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2018. Праверана 18 October 2018.
  9. Arab human rights group voices concern over Derna offensive – The Libya Observer. www.libyaobserver.ly. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2018. Праверана 18 October 2018.
  10. http://www.dahab.pro/_liviya_
  11. Генерал Хафтар пачаў штурм Дэрны(недаступная спасылка)
  12. Армія кантралюе новыя пазіцыі ў Дэрне («За Каддафи и его народ»)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2021. Праверана 5 красавіка 2019.
  13. Al-awsat, Asharq. Haftar Fortifies His Naval Fleet, Consolidates Presence in Derna(недаступная спасылка). aawsat.com. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2018. Праверана 5 красавіка 2019. (англ.)
  14. http://russian.news.cn/2018-06/03/c_137227031.htm Авіяцыйныя ўдары 2.06.18 (руск.)
  15. СМИ: В Ливии захватили одного из авторитетных лидеров «Аль-Каиды» (руск.)
  16. Зарубин, Антон. "Ливийская национальная армия освободила от террористов город Дерна". Федеральное агентство новостей No.1. Архівавана з арыгінала 29 чэрвеня 2018. Праверана 2018-06-29.