Асіміляцыя (мовазнаўства)
Асіміляцыя | |
---|---|
Процілегла | dissimilation[d] |
Асіміля́цыя (лац.: assimilatio — прыпадабненне) у мовазнаўстве — прыпадабненне аднатыпных (галосных ці зычных) гукаў у межах слова ці спалучэння слоў.
Бывае поўная, калі адзін гук цалкам прыпадабняецца да другога: «насенне» — з «насеньйе», «шшытак» — пры напісанні «сшытак», і няпоўная, калі гукі прыпадабняюцца толькі па якой-небудзь адной або некалькіх прыкметах, але не ўсіх, напрыклад, «каска» — пры напісанні «казка» (па глухасці-звонкасці), «сьмецце» — пры напісанні «смецце» (па цвёрдасці-мяккасці), «бяссільны» — пры пісьме «бяссільны» (па глухасці-звонкасці і цвёрдасці-мяккасці).
Асіміляцыя называецца прагрэсіўнай, калі наступны гук прыпадабняецца да папярэдняга, і рэгрэсіўнай, калі папярэдні гук прыпадабняецца да наступнага (больш уласціва беларускай мове). У выніку асіміляцыі ў беларускай мове ўзніклі падоўжаныя зычныя.
Частковае прыпадабненне галосных і зычных называецца акамадацыяй.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асіміля́цыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 29—30. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).