Перайсці да зместу

Анатоль Яўгенавіч Карпаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Яўгенавіч Карпаў
Краіны: Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія
Дата нараджэння: 23 мая 1951(1951-05-23) (73 гады)
Месца нараджэння:
Званне: Міжнародны гросмайстар
Максімальны рэйтынг: 2780 (ліпень 1994)
Актуальны рэйтынг: 2 617 (люты 2022)[2]
Узнагароды і прэміі:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Дружбы Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль За ўмацаванне крымінальна-выканаўчай сістэмы I ступені
Медаль За ўмацаванне крымінальна-выканаўчай сістэмы I ступені
Медаль За ўмацаванне крымінальна-выканаўчай сістэмы II ступені
Медаль За ўмацаванне крымінальна-выканаўчай сістэмы II ступені
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
Ордэн Прападобнага Нестара летапісца I ступені
Ордэн Прападобнага Нестара летапісца I ступені
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ
aekarpov.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Яўгенавіч Карпаў (нар. 23 мая 1951, горад Златавуст, Чалябінская вобласць) — 12-ы чэмпіён свету па шахматах (1975—1985), міжнародны гросмайстар (1970), заслужаны майстар спорту СССР (1974). Трохразовы чэмпіён свету па шахматах сярод мужчын (1975, 1978, 1981), трохразовы чэмпіён свету ФІДЭ (1993, 1996, 1998), двухразовы чэмпіён свету ў складзе зборнай СССР (1985 і 1989), трохразовы чэмпіён СССР (1976, 1983, 1988), чэмпіён РСФСР (1970). Ганаровы грамадзянін Златавуста (1979), Маладзечна (1996) і Тулы (1998).

На працягу многіх гадоў — дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ. У маі 2021 года быў узнагароджаны ордэнам за «вялікі ўклад ва ўмацаванне расійскай дзяржаўнасці, развіццё парламентарызму і актыўную законатворчую дзейнасць»[3].

Не раз наведваў Беларусь. У снежні 1979 года сустракаўся з Пятром Машэравым і адыграў пэўную ролю ў тым, што ў Мінску з'явіўся Палац шахмат і шашак (адкрыты ўвосень 1985 года)[4]. Увесну 1996 года прыязджаў у Беларусь на міжнародны шахматны фестываль: згуляў у Мінску таварыскі матч з маладым шахматыстам Аляксеем Чарнушэвічам, у час сустрэчы з А. Лукашэнкам паразмаўляў з ім пра лёс Палаца шахмат і шашак, даў сеанс адначасовай гульні ў Маладзечна (і стаў ганаровым грамадзянінам гэтага горада)[5]. Ініцыяваная Карпавым праграма «Шахматы ў турмах» з 2000-х гадоў дзейнічала і ў Беларусі[3].

Адным з трэнераў А. Карпава быў Сямён Абрамавіч Фурман.

Зноскі

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.93