Перайсці да зместу

Анатоль Паўлавіч Бандарчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Паўлавіч Бандарчук
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 31 мая 1940(1940-05-31)[1][2] (84 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнер Q109494197? і Q55651462?
Рост 183 см
Вага 113 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Паўлавіч Бандарчук (нар. 31 мая 1940, Старакасцянцініў, Хмяльніцкая вобласць, УССР) — украінскі лёгкаатлет і трэнер.

Скончыў Камянец-Падольскі педагагічны інстытут у 1963 годзе, выкладчык. Доктар педагагічных навук. Выступаў за «Калгаснік» (Роўна), з 1970 года за «Колас» (Кіеў). Падрыхтаваў алімпійскага чэмпіёна Юрыя Сядых і прызёра Юры Тама.

Трэнер зборнай каманды СССР па кіданні молата на Алімпійскіх гульнях 1980 і 1988 гадоў. У лістападзе 1992 года заключыў трохгадовы кантракт са спартыўным клубам «Спортынг» (Партугалія), рыхтаваў лёгкаатлетаў-кідальнікаў.

Затым па 2004 год працаваў па кантракце ў Катары. З 2004 года працуе ў Камлупс, Канада.

  • Заслужаны майстар спорту (1972)
  • Заслужаны трэнер СССР (1976)
  • Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1972 года ў кіданні молата (75,50 — Алімпійскі рэкорд)
  • Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1976 (75,48)
  • Чэмпіён Еўропы 1969 (74,68)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1971 (71,40)
  • Чэмпіён СССР 1969, 1970, 1972, 1973
  • Усталяваў сусветны рэкорд — 74,68 і 75,48 (1969)