Аляксандр VII
Аляксандр VII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Alexander PP. VII | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Інакенцій X | ||||||
Пераемнік | Клімент IX | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Diocese of Nardò-Gallipoli[d] | ||||||
Папярэднік | Girolamo de Franchis[d] | ||||||
Пераемнік | Calanio della Ciaja[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
13 лютага 1599[1][2][…] |
||||||
Смерць |
22 мая 1667[1][2][…] (68 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Кіджы[d] | ||||||
Бацька | Flavio Chigi, Gonfaloniere[d][5] | ||||||
Маці | Laura Marsili[d][5] | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1634 | ||||||
Кардынал з | 1652 | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр VII (лац.: Alexander PP. VII, свецкае імя Фабіа Кіджы, італ.: Fabio Chigi; 13 лютага 1599 — 22 мая 1667) — Папа Рымскі з 7 красавіка 1655 да 22 мая 1667.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Фабіа Кіджы нарадзіўся 13 лютага 1599 года ў Сіене ў вядомай банкірскай сям’і. Ён даводзіўся траюрадным пляменнікам папе Паўлу V (1605—1621)[6]. Кіджы атрымаў выдатную адукацыю, дамогся доктарскіх ступеняў па філасофіі, праве і тэалогіі ва ўніверсітэце Сіены.
Папскі легат і дзяржсакратар
[правіць | правіць зыходнік]Пасля атрымання святарскага сану Кіджы паступіў на папскую службу. У 1627 годзе ён па рэкамендацыі двух кардыналаў быў прызначаны інквізітарам Мальты[7], а затым трынаццаць гадоў выконваў функцыі папскага нунцыя ў Кёльне (1639—1651). Ён прадстаўляў інтарэсы папы пры заключэнні ў 1648 годзе Вестфальскага міру, выражаючы пратэсты папы супраць саступак лютэранам[8].
Папа Інакенцій X (1644—1655) адклікаў Кіджы ў Рым, а затым зрабіў яго дзяржсакратаром Святога Прастола і ў 1651 годзе — кардыналам царквы Санта-Марыя-дэль-Попала[9].
Выбранне
[правіць | правіць зыходнік]Калі Інакенцій X памёр, Кіджы, кандыдат ад іспанскай фракцыі ў Калегіі кардыналаў, быў выбраны папам пасля васьмідзесяці дзён канклава, нягледзячы на супраціўленне французскага двары. 7 красавіка 1655 года ён прыняў імя Аляксандра VII.
Папства
[правіць | правіць зыходнік]Непатызм
[правіць | правіць зыходнік]Яго непатызм быў больш умераным, паколькі род Кіджы і так валодаў вялікім станам. У першы год свайго кіравання Аляксандр VII жыў проста і нават забараніў сваім сваякам наведваць Рым. Храніст Джон Брагрэйв, пабываўшы ў Рыме ў перыяд кіравання Аляксандра, пісаў[10]:
У першыя месяцы свайго кіравання ён так прасякнуўся евангельскім жыццём, што смакаваў простую ежу, спаў на цвёрдай пасцелі, ненавідзеў багацце, славу і пышнасць, часта спускаўся ў гроты і адасабляўся ў скляпах, поўных чэрапаў, каб падумаць пра вечнае. Чуткі пра яго надзвычайную святасць распаўсюдзіліся вельмі далёка. Але неўзабаве пасля свайго зацвярджэння на папскім прастоле ён змяніў свой лад жыцця. Пакора змянілася ганарыстасцю, яго цвёрдая кушэтка ператварылася ў мяккую пярыну, яго знаходжанне каля трун, поўных мерцвякоў, змянілася знаходжаннем каля трун, поўных золатам... |
24 красавіка 1656 года ён заявіў, што яго брат і пляменнікі прыедуць у горад, каб дапамагаць яму ў справах. Кіраванне справамі прастола хутка засяродзілася ў руках яго сваякоў, якім папа надаў самыя высокааплатныя цывільныя і царкоўныя пасады і самыя раскошныя маёнткі.
Добраўпарадкаванне Рыма
[правіць | правіць зыходнік]Дзякуючы папскаму мецэнацтву ў Рыме ўзнікалі шэдэўры барочнай архітэктуры. Менавіта ў той час на плошчы Сабора Св. Петра была збудавана цудоўная каланада — твор італьянскага архітэктара Джавані Ларэнца Берніні (1598—1680).
Аляксандр праяўляў асабістую цікавасць да архітэктурных праектаў і запісваў іх у сваіх дзённіках[11]. Яго праектамі ў Рыме з’яўляюцца царква і плошча перад Санта-Марыя-дэла-Пачэ, вуліца Корса, плошча Калоны, перапланіроўка Порта-дэль-Попала, П'яцца-дэль-Попала і Санта-Марыя-дэль-Попала, Плошча Святога Пятра, інтэр’ер Ватыканскага палаца, Сант-Андрэа-аль-Квірынале, частка Квірынальскага палаца, абеліск і слон на плошчы П’яцца-дэла-Мінерва.
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Швецыя
[правіць | правіць зыходнік]У перыяд кіравання Аляксандра VII шведская каралева Крысціна (1632—1654) перайшла ў каталіцтва. Пасля свайго адрачэння Крысціна пераехала ў Рым, і папа стаў яе заступнікам і дабрадзеем.
Францыя
[правіць | правіць зыходнік]Адносіны з Францыяй пагоршыліся. Кардынал Мазарыні, прэм’ер-міністр юнага Людовіка XIV (1643—1715), выступаў супраць папы ў час перамоў, якія прывялі да Вестфальскага міру, і абараняў прэрагатывы гальскай царквы. У час канклава ён быў варожы да Кіджы, але ўрэшце быў прымушаны прызнаць яго кампрамісным кандыдатам. Нягледзячы на гэта, Мазарыні адгаварыў Людовіка XIV адпраўляць пасольства да Аляксандра VII з віншаваннямі. У 1662 годзе французскім паслом у Рыме быў прызначаны герцаг дэ Крэкі. У выніку яго злоўжыванняў адбыўся канфлікт паміж Францыяй і папствам, папа на час страціў кантроль над Авіньёнам і быў вымушаны прыняць зневажальны Пізанскі дагавор 1664 года.
Партугалія
[правіць | правіць зыходнік]Папа выступаў супраць незалежнасці Партугаліі, абвешчанай у 1640 годзе, і ўступіў з ёй у зацяжныя спрэчкі.
Усход
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 1655 года папа прыняў польскага езуіта Міхала Бойма, які даставіў яму ліст ад двара апошняга імператара дынастыі Мін Чжу Юлана, які хаваўся ў той час ад маньчжурскіх акупантаў на паўднёвым захадзе краіны. Хрышчоныя асобы, набліжаныя да імператара — імператрыца-ўдава Алена Ван і галоўны імператарскі еўнух Ахілес Пан — звярталіся да рымскага прастола па дапамогу супраць маньчжураў, у надзеі на тое, што папа зможа адпаведным чынам паўплываць на свецкіх кіраўнікоў Еўропы. Іх надзеі былі марнымі, і Бойм вярнуўся ў Кітай з ветлівым, але пустым адказам[12].
Царкоўныя справы
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр VII падтрымліваў езуітаў. Калі венецыянцы звярнуліся да яго па дапамогу супраць туркаў-асманаў, Аляксандр дамогся ад іх абяцання, што наўзамен за дапамогу езуітам будзе дазволена вярнуцца на венецыянскія тэрыторыі, з якіх яны былі выгнаны ў 1606 годзе.
Аляксандр, як і яго папярэднік, асудзіў ідэі янсенісцкага рыгарызму.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр VII памёр у 1667 годзе і пахаваны ў грабніцы, збудаванай па праекце Джавані Ларэнца Берніні, у базіліцы Святога Пятра. Асабісты сакратар Аляксандра, Джакама Квірыні, пісаў:
«Аляксандр — папа толькі па назве. Пытанні кіравання царквой ён адсоўвае ад сябе і думае толькі пра тое, каб жыць у ічым не парушным спакоі духу».
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр VII не любіў дзяржаўныя справы і аддаваў перавагу літаратуры і філасофіі. Калекцыя яго лацінскіх вершаў была выдадзена ў Парыжы ў 1656 годзе пад назвай «Philomathi Labores Juveniles». Ён таксама любіў архітэктуру і асабіста ўдзельнічаў у распрацоўцы праектаў забудовы рымскіх вуліц, быў заступнікам Джавані Ларэнца Берніні. На яго ўласныя грошы былі ўпрыгожаны цэрквы Санта-Марыя-дэль-Попала, тытульныя цэрквы некалькіх кардыналаў, пасвечаных папам, Ватыканская базіліка. Ён таксама фінансаваў будаўніцтва Берніні каланады на плошчы сабора Святога Пятра.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Alexander VII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Fabio Chigi // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ а б Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ George L. Williams, 114.
- ↑ Winter, Johanna Maria. Sources Concerning the Hospitallers of St. John in the Netherlands, 14th-18th Centuries (англ.). — Brill, 1998. — С. 133.
- ↑ Baron, Salo Wittmayer. A Social and Religious History of the Jews: Late Middle Ages and the Era of European Expansion (англ.). — Columbia University Press, 1969. — Т. 10. — С. 290.
- ↑ Merz, Jorg M.; Blunt, Anthony F. Pietro da Cortona and Roman Baroque Architecture (англ.). — Yale University Press, 2008. — С. 165.
- ↑ Bargrave, John Pope Alexander the Seventh and the College of Cardinals (англ.) / Robertson, James Craigie . — Reprint. — 2009.
- ↑ Krautheimer, R.; Jones, R. B. S. The Diary of Alexander VII, notes on Art, Artists and Buildings // Romisches Jahrbuch fur Kunstgeschichte (ням.). — 1975. — Т. 15. — ISBN 3803045037.
- ↑ Struve, Lynn A. (translator and editor) (1993), Voices from the Ming-Qing Cataclysm: China in Tigers' Jaws, Yale University Press, pp. 235–238, ISBN 0300075537
{{citation}}
:|first=
мае агульную назву (даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Александр, римские папы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- «Pope Alexander VII». Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. 1913.