Перайсці да зместу

Адрыян Віларт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адрыян Віларт
фр.: Adrian Willaert
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння каля 1480[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1562[2][1]
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Педагог Jean Mouton[d]
Прафесіі кампазітар
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Cipriano de Rore, Андрэа Габрыелі і Costanzo Porta[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрыян Віларт (Adrian Willaert; каля 1490, Бругэ — 7 снежня 1562, Венецыя) — фламандскі кампазітар і педагог, працаваў у Італіі. Прадстаўнік франка-фламандскай (нідэрландскай) поліфанічнай школы, заснавальнік венецыянскай школы.

Вучань французскага кампазітара Жана Мутона. Працаваў пераважна ў Італіі, куды пераехаў (меркавана) у 1514 годзе. З 1515 года — на службе (у гістарычных дакументах згадваецца як «пеўчы Адрыян») у кардынала Іпаліта д’Эстэ ў Ферары, у 1518 годзе наведаў з ім Венгрыю (магчыма, таксама Польшчу). З 1527 года — кіраўнік капэлы сабора Св. Марка ў Венецыі. Заснавальнік венецыянскай школы, сярод вучняў — Андрэа Габрыелі, Джазефа Царліна, Кастанца Порта, Клаўдыа Мерула, магчыма таксама Чыпрыяна дэ Рарэ і Нікола Вічэнціна.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118771957 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.