Сусветны сабор
Сусветныя саборы (грэч. Σύνοδοι Οικουμενικαί, лац.: Oecumenica Concilia) — сходы пераважна епіскапату хрысціянскай Царквы ў яе сусветнай поўніцы, на якіх абмяркоўваюцца пытанні і выносяцца рашэнні дактрынальнага (дагматычнага), царкоўна-палітычнага і судова-дысцыплінарнага характару.
У самым пачатку гісторыі Касцёла тэрмін Σύνοδος ужываўся ў дачыненні да кожнага царкоўным сходу. Аднак, на працягу III стагоддзя тэрмін пачалі ўжываць у адносінах да сходаў біскупаў (хоць прысутнічаць маглі не толькі біскупы) для кіравання Касцёлам. Самыя першыя з вядомых мясцовых сабораў праводзіліся ў II стагоддзі, а да 300 года сход біскупаў правінцыі стаў звыклым спосабам царкоўнага кіравання. Пасля таго як Канстанцін I абвясціў памяркоўнасць адносна хрысціян (313 год) і пераследы скончыліся, біскупы з многіх правінцый атрымалі магчымасць сабрацца ў агульным саборы. Тым не менш ідэя Сусветнага сабору і яго спецыфічнае значэнне развіваліся павольна. Царква ў агульнаімперскім маштабе пачала праводзіць Сусветныя саборы, што мела на ўвазе ўдзел прадстаўнікоў усіх памесных цэркваў, - звычайна па ініцыятыве рамейскіх імператараў.
Спіс сусветных сабораў
правіць- 1. 325 год — І Нікейскі
- 2. 381 год — І Канстанцінопальскі
- 3. 431 год — Эфескі
- 4. 451 год — Халкідонскі
- 5. 553 год — ІІ Канстанцінопальскі
- 6. 680-681 гады — ІІІ Канстанцінопальскі
- 7. 787 год — ІІ Нікейскі
Наступныя саборы (прызнаюцца толькі Каталіцкай Царквой)
правіць- 8. 869—870 гады — IV Канстанцінопальскі
- 9. 1123 год — І Латэранскі
- 10. 1139 год — ІІ Латэранскі
- 11. 1179 год — ІІІ Латэранскі
- 12. 1215 год — IV Латэранскі
- 13. 1245 год — І Ліёнскі
- 14. 1274 год — ІІ Ліёнскі
- 15. 1311—1312 гады — В’енскі
- 16. 1414—1418 гады — Канстанцкі
- 17. 1431—1449 гады — Базыльскі
- 18. 1512—1517 гады — V Латэранскі
- 19. 1545—1563 гады — Трыдэнцкі
- 20. 1869—1870 гады — І Ватыканскі
- 21. 1962—1965 гады — ІІ Ватыканскі