Зуброўка
Зубро́ўка[3] (Hierochloe) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Зуброўка | |||||||||||||||||
Зуброўка духмяная (Hierochloe odorata) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Hierochloe R.Br., 1810, nom. cons. | |||||||||||||||||
|
Назва
правіцьНародныя назвы: зубрава трава, цяпалоць, тураўка (апошняя — таксама польская літаратурная назва). Ахвотна паядаюць зубры (даўней і туры), адсюль назвы.
Віды і экалогія
правіцьРод налічвае каля 30 відаў, распаўсюджаных на тэрыторыі Еўразіі і Амерыкі. Найбольш пашыраная ў Беларусі зуброўка духмяная (Hierochloe odorata), шматгадовая трава з залаціста-жоўтымі каласкамі, вышынёй да 70 см. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзлесках, паплавах, каля дарог.
Значэнне і выкарыстанне
правіцьНадземная частка, якая мае моцны пах кумарыну (свежага сена) і крыху вяжучы смак, шырока ўжываецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці як араматызатар. Збіраюць пад час цвіцення (май — чэрвень). Асабліва вядомая настойка на сушаных сцяблах «Зуброўка» прывабнага зеленаватага колеру, з характэрным водарам кумарыну. Яе рэкамендуецца падаваць да халодных закусак (мяса, дзічына, паштэты, вяндліны).
Лічыцца адным з турыстычных сімвалаў Белавежскай пушчы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Кім Г. А. Зуброўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 379—380.
- Белы А. Зуброўка // Праект «Наша ежа»
- Зубровка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 360. — 563 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Зубровка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Hierochloe (англ.) // The Plant List
- Hierochloe (Зубровка) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)