Victoria's Secret
Victoria's Secret | |
Лістынг на біржы | NYSE: VSCO |
---|---|
Заснаваная | 1977 |
Заснавальнікі | Рой Рэйманд |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | ЗША |
Ключавыя фігуры | Лэсьлі Ўэкснэр |
Галіна | Fashion |
Прадукцыя | жаночая ніжняя бялізна |
Лік супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | L Brands[d] |
Даччыныя кампаніі | Pink[d] |
Victoria’s Secret (Вікторыя Сакрэт) — амэрыканская кампанія, якая зьяўляецца адной з найвядомых сусьветных кампаніяў па вытворчасьці жаночай бялізны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аднойчы Рой Рэйманд, выпускнік Стэнфарду са ступеньню MBA, вырашыў зрабіць сваёй жонцы падарунак і адправіўся ў краму ў пошуках прыгожай жаночай бялізны. Апынуўшыся ў краме жаночай бялізны, ён разгубіўся ў «тагасьветным» сьвеце жаночага прыладзьдзя. Ён доўга блукаў сярод стэлажоў з прадукцыяй разнастайных памераў, колераў і стыляў. Прадаўцы, навучаныя абслугоўваць жанчын, не змаглі дапамагчы яму зрабіць куплю. Так Рой і сышоў з пустымі рукамі, але з рэвалюцыйнай ідэяй. І ў 1977 годзе, у прыгарадзе Сан-Францыска, Рой Рэйманд пачынае рэалізацыю сваёй ідэі. Ён адкрывае сваю першую краму — «Victoria’s Secret», пазыцыянаваная як новы тып крамаў жаночай бялізны. Крама спалучала ў сабе эўрапейскую элегантнасьць з прыязным становішчам, у якой нават мужчыны пачуваліся камфортна. Праект Рэйманда з тых часоў вырас шматкроць, зрабіўшы сапраўдны пераварот у самім падыходзе да продажаў ніжняй бялізны ў сьвеце.
Да 1982 году Рэйманд адкрыў шэсьць крам і запусьціў невялікую праграму па рэалізацыі бялізны праз каталёгі. Аднак, выпрабоўваючы фінансавыя цяжкасьці, прадаў Victoria’s Secret Лэсьлі Ўэкснэру, уладальніку раздробнай сеткі крам жаночай адзежы The Limited, за 4 млн даляраў.
Менавіта Ўэкснэр пасьля зрабіў гэты брэнд адным з кіроўных на рынку. Ўэкснэр убачыў рэальны шанец зрабіць модным і прыемным для вока нават тое, што, як правіла, утоена пад адзежай. Ён зразумеў, што любая жанчына, якая купляла і што насіла «проста бялізну» ў душы імкнулася насіць нешта эксклюзіўнае і прыгожае.
Першае, што зрабіў Ўэкснэр — пазбавіўся ад іміджу «райскага кутка для мужчын» і зрабіў стаўку на жаночую аўдыторыю.
Для ўзмацненьня ўспрыманьня брэнда як асабліва эўрапейскага, у каталёгах паказвалася, што асноўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Лёндане, хоць на самай справе ён знаходзіўся ў Агаё.
Модная ніжняя бялізна ад Victoria’s Secret пазыцыянавалася як даступная раскоша. Атмасфэра сэксуальнасьці, вытанчанасьці і рамантызму імпанавала жанчынам значна больш, чым бясконцыя паліцы супэрмаркетаў з аднастайнымі трусамі і станікамі.
Каб пабудаваць брэнд зь вялікай літары Ўэкснэр наймае Фінкельмана, мелага ступень MBA ад Гарварду, які 14 гадоў прапрацаваў кансультантам у McKinsey & Company.
Victoria’s Secret праводзіць сталыя шоў, паказы навінак з прыцягненьнем супэрмадэляў. Навінкі выпускаюцца кожны сэзон. Он-лайн паказ навінак ад Victoria’s Secret у 1999 годзе стаў адным з гітоў Інтэрнэту. Каб падтрымліваць рост продажаў у сваіх крамах кампанія плянуе прадаваць найболей папулярныя ў каталёгах мадэлі ва ўсіх сваіх крамах. Каталёгі, якія выходзяць тыражом каля 365 мільёнаў асобнікаў, прыносяць траціну ўсіх прыбыткаў кампаніі.
Анёлы Victoria’s Secret
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Анёлы» Victoria’s Secret — найболей вядомыя мадэлі, якія прадстаўляюць прадукцыю кампаніі. Дэбют анёлаў адбыўся падчас 4-га штогадовага паказу ў 1999 годзе. Першымі анёламі сталі Марыя Інэс Рывэра, Адрыяна Ліма, Гайдзі Клюм, Рэбэка Ромэйн і Тайра Бэнкс.[1] Мадэляў завуць «анёламі» дзякуючы таму, што падчас штогадовага паказу яны традыцыйна выходзяць на подыюм з разнастайнымі крыламі за плечамі, падобнымі на крылы матылёў, анёлаў, птушак, фэяў.
У каманду «анёлаў» 2008 году ўвайшлі Гайдзі Клюм, Адрыяна Ліма, Алясандра Амбросіё, Сэліта Ібэнкс, Даўтзэн Крус, Міранда Кэр, Марыса Мілер і Караліна Куркова.
У лік найболей вядомых анёлаў калісьці ўваходзілі Жызэль Бюндхэн, Стэфані Сэймур, Летыцыя Каста, Ана Бэатрыс Барас і Тайра Бэнкс.
13 лістапада 2007 «анёлы» Victoria’s Secret ганараваліся зоркі на галівудзкай «Алеі Славы».[2]
Анёлы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейсныя
- Адрыяна Ліма (2000 — цяперашні час)
- Алясандра Амбросіё (2004 — цяперашні час)
- Міранда Кэр (2007 — цяперашні час)
- Марыса Мілер (2007 — цяперашні час)
- Даўтзэн Крус (2008 — цяперашні час)
Былыя
- Тайра Бэнкс (1998—2005)
- Гэлена Крыстэнсэн (1998)
- Карэн Мюлдэр (1998—1999)
- Стэфані Сэймур (1998—1999)
- Даніела Пештава (1998—2003)
- Летыцыя Каста (1999)
- Марыя Інэс Рывэра (2000)
- Жызэль Бюндхэн (2000—2007)
- Ясьмін Гаўры (1998)
- Рэбэка Ромэйн (1998)
- Ізабэль Гулар (2005—2008)
- Караліна Куркова (2005—2008)
- Сэліта Ібэнкс (2005—2008)
- Гайдзі Клюм (1999—2010)
Very Sexy Fantasy Bra
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Very Sexy Fantasy Bra — гэта ювэлірная фантазія, увасобленая ў камплекце бра. За 12-гадовую гісторыю паданьня ні адзін камплект ня быў набыты. Кошт усіх камплектаў перавышае 100 млн даляраў.
Fantasy Bra прадстаўлялі:
- Кляўдыя Шыфэр — у 1996 годзе — бра варта 1 млн $.
- Тайра Бэнкс — у 1997 годзе — бра варта больш 3 млн $.
- Даніела Пештава — у 1998 годзе — ("Dream Angels" bra) — бра варта 5 млн $.
- Гайдзі Клюм — у 1999 годзе — ("Millennium Bra") — камплект варты 10 млн $.
- Жызэль Бюндхэн — у 2000 годзе — ("Red Hot") — лалавы камплект варты больш 15 млн $.
- Гайдзі Клюм — у 2001 годзе — ("Heavenly Star") — камплект варты 12,5 млн $.
- Караліна Куркова — у 2002 годзе — ("Star of Victoria") — камплект варты 10 млн $.
- Гайдзі Клюм — у 2003 годзе — ("Very Sexy") камплект варты больш 11 млн $.
- Тайра Бэнкс — у 2004 годзе — бра варта 10 млн $ і зроблены з 18-каратнага белага золата з больш 2900 дыямэнтамі і 70-каратны дыямэнт.
- Жызэль Бюндхэн — у 2005 годзе — бра варта 12,5 млн $ і зробленая з 18-каратнага белага золата з больш 2900 дыямэнтамі і 22 лаламі і 101-каратным дыямэнтам.
- Караліна Куркова — у 2006 годзе — бра варта 6,5 млн $ і зробленая з больш 2000 дыямэнтамі і 10-каратным дыямэнтам у цэнтры.
- Сэліта Ібэнкс — у 2007 годзе — камплект варты 4,5 млн $, уключае шпільку, падвязку і бранзалет.
- Адрыяна Ліма — у 2008 годзе — бра варта 5 млн $ і зроблены з чорных і белых дыямэнтаў і лалаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Advertising Mascots — People — Victoria’s Secret Angels tvacres.com. Retrieved September 22, 2007.
- ^ Victoria’s Secret angels on Walk of Fame source: Mainichi Daily News. Retrieved November 14, 2007.