24 сакавіка
Выгляд
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
24 сакавіка́ — 84-ы дзень году (83-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 283 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1603 — Такугава Іеясу зрабіўся першым сёгунам Японіі
- 1623 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Рославу Магдэбурскае права і герб
- 1794 — Тадэвуш Касьцюшка прысягнуў на вернасьць вызвольнаму паўстаньню і абвясьціў, што будзе змагацца за непарушнасьць межаў Рэчы Паспалітае, усталяваньне ўлады народу і ўсеагульную свабоду
- 1882 — Робэрт Кох абвесьціў адкрыцьцё бактэрыі сухотаў
- 1919 — у Гомелі распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне
- 1923 — Землятрус сілай 7,3 у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, загінула каля 5.000 чалавек
- 1976 — Вайсковы пераварот у Аргентыне. Пачатак «Бруднай вайны»
- 1994 — усталяваньне памятнай дошкі Кастусю Каліноўскаму ў Вільні
- 1999 — Косаўскі канфлікт: пачатак бомбавых удараў НАТА па Югаславіі
- 2006 — Ліквідацыя намётавага гарадку пратэстуючых супраць вынікаў выбараў, пад час якога затрымана 460 чалавек
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1441 — Эрнэст Саксонскі, курфюрст Саксоніі, герцаг Саксоніі, ляндграф Цюрынгіі і маркграф Мэйсэна
- 1494 — Георг Агрыкала, нямецкі навуковец, які лічыцца адным з бацькоў мінэралёгіі
- 1756 — Франчэска Лебрэн, нямецкая сьпявачка (сапрана), піяністка і кампазытар
- 1808 — Марыя Малібран, француская сьпявачка гішпанскага паходжаньня (калярутарнае мэцца-сапрана), легенда сусьветнага опэрнага мастацтва
- 1809 — Жазэф Ліўвіль, францускі матэматык
- 1834 — Ўільям Морыс, ангельскі паэт, сацыяліст
- 1837 — Філіп Бэльгійскі (граф Фляндрыі)
- 1903 — Ігар Абрамаў-Неверлі, польскі пісьменьнік і пэдагог
- 1908 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар
- 1924 — Сара Воан, афраамэрыканская джазавая сьпявачка, адна з найбольш выбітных у XX ст.
- 1926 — Дарыё Фо, італьянскі драматург, рэжысэр, тэарэтык сцэнічнага майстэрства, жывапісец
- 1945 — Аляксандар Козыр, беларускі палітык і дыплямат
- 1948 — Ежы Кукучка, вядомы польскі альпініст, другім пасьля Райнхольда Мэснэра скарыў усе 14 васьмітысячнікаў плянэты
- 1949 — Нік Лоу, брытанскі сьпявак
- 1956 — Стыў Балмэр, амэрыканскі прадпрымальнікі і кіраўнік карпарацыі «Майкрасофт»
- 1963 — Тону Трубяцкі, эстонскі панк-рок-музыка, рэжысэр, анархіст-індывідуаліст
- 1981:
- Моніка Ёццы, акторка з Бразыліі
- Павал Лыжын, беларускі лёгкаатлет (штурханьне ядра)
- 1986 — Натальля Дыл, акторка з Бразыліі
- 1987 — Рамірэс, бразыльскі футбаліст, паўабаронца клюбу Палмэйрас і нацыянальнай зборнай Бразыліі
- 1988 — Жан-Гіём Бэатрыкс, францускі біятляніст, бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 2014 году ў гонцы перасьледу, чатырохразовы срэбны прызэр чэмпіянатаў сьвету ў эстафэце
- 1989 — Азіз Шавэршан, аўстралійская інтэрнэт-знакамітасьць, пэрсанальны трэнэр, мадэль і стрыптызэр, які стаў культам пасьля разьмяшчэньня некалькіх відэа пра сябе на YouTube
- 1993 — Дыега Ралян, уругвайскі футбаліст, нападнік, гулец нацыянальнай зборнай Уругваю
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1455 — Мікалай V, рымскі папа
- 1644 — Цэцылія Рэната Габсбург, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Ўладзіслава Вазы
- 1713 — Казімеж Людвік Бялінскі, маршалак вялікі каронны, падкаморы надворны каронны, маршалак сойму, дыплямат
- 1905 — Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст
- 1980 — Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў