Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Слуцак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Міхайлаўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°01′51″ пн. ш. 27°34′42″ у. д. / 53.03083° пн. ш. 27.57833° у. д.Каардынаты: 53°01′51″ пн. ш. 27°34′42″ у. д. / 53.03083° пн. ш. 27.57833° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | усходнепалеская школа дойлідзтва |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвято́га Міха́ла Арханёла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзіцца ў прадмесьці Востраве, на гістарычнай Гасьціннай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпярша існавала ў Старым Месьце пад тытулам Сьвятога Канстантына. У канцы XVIII ст. будынак перанесьлі ў прадмесьце Востраў і паставілі на месцы разабранай у 1795 годзе Міхайлаўскай царквы[1].
Пра выгляд царквы ў XVIII ст. можна меркаваць з вопісу яе іканастаса. Ён быў 6-ярусным, з 14 абразамі[2]. Відаць, будынак меў невялікую плошчу, а галоўны аб’ём разьвіваўся ў вышыню і складаўся зь некалькіх ярусаў[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У канцы XIX ст. з усходу да яе прыбудавалі вежу-званіцу.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010-я гады, як і іншыя старадаўнія помнікі архітэктуры Беларусі, пацярпела ад рэканструкцыі, у выніку якой аўтэнтычныя купалы-бані над царквой замянілі на маскоўскія цыбуліны.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Складаную шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю ўтвараюць 3 пасьлядоўна разьмешчаныя падоўжанай восьсю 3-ярусныя зрубы званіцы і апсыды, 4-яруснага зруба малітоўнай залі. Асноўную частку будынка атачае накрытая 1-схільным дахам галерэя-гульбішча, якая раскрываецца да цэнтральнага зруба. Над кубападобным аб’ёмам прытвора, грані якога завяршаюцца трыкутнымі франтонамі, узвышаецца нізкі чацьвярык з круглымі люкарнамі, вышэй — васьмярык яруса-звона з аркавымі праёмамі, накрыты самкнутым купалам, гранёны барабан якога завяршаецца востраканцовым шпілем з крыжом. Асноўны кубападобны зруб праз шырокі адліў пераходзіць у верхні чацьверыковы ярус, над якім стаіць 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты купалам-баняй. Аналягічную прасторавую пабудову, але без васьмерыка, мае і апсыда. Гарызантальна ашаляваныя фасады ўпрыгожваюцца драўлянымі кутнімі лапаткамі, ліштвамі аркавых і прастакутных аконных праёмаў, карнізам на дэнтыкулах (на верхнім ярусе званіцы). Усе канструкцыйныя і архітэктурна-мастацкія сродкі ствараюць рытмічную і дынамічную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю.
Унутры малітоўная зала пераходзіць у падкупальную прастору сьветлавога барабана, якая абмяжоўваецца складанай бэлечна-ветразевай канструкцыяй. Апсыда з самкнутым гранёным скляпеньнем упрыгожваецца драўляным 2-ярусным іканастасам. Над прытворам разьмяшчаюцца хоры з драўлянай балюстраднай агароджай.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1943 г.
-
да 1950 г.
-
да 1950 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Сацыялістычная, 88
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Ціткоўскі І. Помнікі архітэктуры Слуцка. — Слуцак, 1997. ISBN 985-6219-09-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000541 |