Фэдэральны канцлер Нямеччыны
Фэдэральны канцлер (па-нямецку: Bundeskanzler) — пасада старшыні Фэдэральнага ўраду ў Нямеччыне. У яго кампэтэнцыю ўваходзяць назначэньне фэдэральных міністраў і вызначэньне палітычнага курсу ўраду. Бундэсканцлер выбіраецца бундэстагам на чатырохгадовы тэрмін і можа быць пазбаўлены пасады да сканчэньня тэрміну паўнамоцтваў толькі з дапамогай мэханізму канструктыўнага вотума недаверу(en).
З 1949 году ў Нямеччыне пасаду канцлера займалі дзевяць чалавек. З 2021 году пасаду канцлера займае Оляф Шольц ад СДПГ. Ангела Мэркель зьяўляецца першай жанчынай-канцлерам ад самага заснаваньня пасады ў 1867 годзе, і па-нямецку яе часта называюць Bundeskanzlerin (жаночая форма ням. Bundeskanzler). Акрамя таго, Ангела Мэркель зьяўляецца першым канцлерам Нямеччыны ад разбурэньня Бэрлінскай сьцяны, які паходзіць з усходняй НДР.
Фэдэральныя канцлеры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэдэральны канцлер Нямеччыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт Фэдэральнага канцлера Нямеччыны (ням.) (анг.)