Ручная стымуляцыя чэлесу
Ручная стымуляцыя чэлесу (па-ангельску: handjob) — назва і абазначэньне плоцкае дзейнасьці, у якой адзін з удзельнікаў (жанчына ці мужчына) чыніць ручны дотык чэлесу другога мужчыны — мужчыны, як правіла, даводзячы яго да аргазму ды эякуляцыі. У адрозненьне ад укладваньня чэлесу, у гэтай плоцкае дзейнасьці пераважна выкарыстоўваюцца менавіта рукі, а не рот. Зьяўляецца асобным выпадкам мастурбацыі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паколькі мастурбацыя ў гэтай практыцы выконваецца адным удзельнікаў для іншага, а не ў адзіноце пры самазадавальненьні, ручная стымуляцыя цалкам можа лічыцца асобным відам плоцкага каханьня, адрозным ад аральнага сэксу. Ручны дотык часьцей аддаюць перавагу мужчыны-фэтышысты, у якіх пры гэтым чыне аргазм настае хутчэй, чым ад палавога акту ці мінэту.
З прычыны «навочнасьці» гэтай плоцкае дзейнасьці шырока прадстаўлена ў парнаграфічных фільмах і відэароліках, пераважна ў амэрыканскіх, дзе на гэту тэму нават здымаюцца асобныя фільмы.
Распаўсюджанасць у масажных салёнах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У масажных салёнах гэта практыка звычайна завецца «шчасьлівы канец» ці «поўнае расслабленьне».
Паводле даследаваньня 1975 года A. Дж. Веларда, у нейкім амэрыканскім горадзе заходняга ўзбярэжжа ў адным з салёнаў была выяўлена «ручная работа», гэта значыць жанчына мастурбіравала кліенту, выдаючы гэта за масажныя паслугі. Пасьля асвятленьня выпадку ў СМІ мясцовая рада зацьвердзіў правілы па ліцэнзаваньні масажыстак, аналягічныя тым, што прад'яўляліся да прастытутак. Сам факт увядзеньня гэтага ліцэнзаваньня прывяло да павышэньня запытаў кліентаў: яны чакалі, што зараз будзе даступна нешта большае, чым ручная стымуляцыя, а менавіта, палавыя зносіны. З прычыны таго, што масажысткі самі лічылі, што ім няма чаго губляць, і з прычыны таго, што мясцовая рада ужо адносілася да іх, як да прастытутак, масажысткі часта згаджаліся — такім чынам узрос узровень прастытуцыі ў горадзе[1][2].
«Ручная работа» і дагэтуль практыкуецца ў значнай колькасьці масажных салёнаў. У некаторых краінах аказаньне падобных паслуг можа выклікаць судовы перасьлед.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ {{{загаловак}}}. — P. 178. Архівавана 14 кастрычніка 2018.
- ^ {{{загаловак}}}. — Vol. 15. — P. 251–263.