Першая ліга чэмпіянату Паўночнай Македоніі па футболе 2019—2020 гадоў
Першая ліга 2019—2020 гадоў — 28-ы розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Паўночнай Македоніі, які пачаўся 10 жніўня 2019 году. Апошнія матчы прайшлі 11 сакавіка 2020 году, пасьля чаго розыгрыш спынілі ў зьвязку з пандэміяй каранавірусу. 4 чэрвеня 2020 году Футбольная фэдэрацыя Паўночнай Македоніі прыняла рашэньне пра завяршэньне турніру. Чэмпіёнам абвясцілі «Вардар», які тым самым здабыў свой 11-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне. Выбываньне ў Другую лігу ў гэтым сэзоне скасавалі, і лік удзельнікаў павялічыўся ў наступным сэзоне да 12.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Борэц» і «Струга». Гэтыя клюбы замянілі «Беласіцу» і «Пабеду».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Вардар | 23 | 13 | 7 | 3 | 33 | 14 | +19 | 46 | Не дапушчаны да эўракубкаў[a] |
2 | Сылекс | 23 | 10 | 6 | 7 | 24 | 21 | +3 | 36 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
3 | Шкендыя | 23 | 10 | 5 | 8 | 38 | 20 | +18 | 35 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
4 | Рэнова | 23 | 9 | 4 | 10 | 25 | 33 | −8 | 31 | |
5 | Шкупі | 23 | 7 | 8 | 8 | 28 | 28 | 0 | 29 | |
6 | Македонія Гёрчэ Петраў | 23 | 7 | 8 | 8 | 24 | 28 | −4 | 29 | |
7 | Акадэмія Пандзеў | 23 | 7 | 7 | 9 | 20 | 20 | 0 | 28 | |
8 | Работнічкі | 23 | 8 | 4 | 11 | 21 | 29 | −8 | 28 | |
9 | Борэц | 23 | 7 | 6 | 10 | 20 | 31 | −11 | 27 | |
10 | Струга | 23 | 6 | 7 | 10 | 19 | 28 | −9 | 25 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (для дзьвюх камандаў); 7) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (для дзьвюх камандаў); 8) Жарабя; 9) Дадатковыя матчы. (Крытэрыі 2, 3 і 8 не ўжываюцца пры вызначэньні чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
- ^ «Вардар» не атрымаў ліцэнзію УЭФА для ўдзелу ў эўракубках з-за фінансавых праблемаў.