Перайсьці да зьместу

Пары Сэн-Жэрмэн Парыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пары Сэн-Жэрмэн
Поўная назва Paris Saint-Germain Football Club
Заснаваны 12 жніўня 1970
Горад Парыж, Францыя
Стадыён Парк-дэ-Прэнс
Умяшчальнасьць: 47 929
Прэзыдэнт Насэр аль-Хэлайфі[d]
Кіраўнік Qatar Sports Investments[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
psg.fr (фр.)​ (анг.)

«Пары Сэн-Жэрмэн» (па-француску: Paris Saint-Germain) — францускі футбольны клюб з гораду Парыж. Заснаваны ў 1970 годзе. 12-разовы чэмпіён Францыі, 15-разовы ўладальнік Кубка Францыі, васьміразовы ўладальнік Кубка францускай лігі і васьміразовы ўладальнік Супэркубка Францыі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1996).

У 1991 годзе клюб быў набыты каналам францускага тэлебачаньня — Canal+, але з прычыны аддзяленьня спартовага падразьдзяленьня, у 2006 годзе «ПСЖ» быў набыты двума інвэстыцыйнымі фондамі: «Калонія Кэпітал» з ЗША, «Батлер Капіталь» з Францыі й амэрыканскім банкам — «Морган Стэнлі». 30 чэрвеня 2009 году «Калонія Капітал» выкупіў частку «Морган Стэнлі» й стаў акцыянэрам, які валодае большай часткай акцыяў.

31 траўня 2011 году фонд «Катар Спорт Інвэстмэнтс» выкупіў 70% акцыяў «ПСЖ». Катарцам прыйшлося паўгоду весьці перамовы аб угодзе, уключаючы атрыманьне ўхваленьня дзейнага прэзыдэнта Францыі.

Крыза сталічнага футболу ў Францыі прывяла гарадзкія ўлады й шэраг уплывовых энтузіястаў да думкі аб стварэньні новага футбольнага клюбу ў Парыжы, на зьмену некалі прыстойным камандам «Расінг» і «Стад Франсэ». Лёсавызначальнае рашэньне было прынята 20 траўня 1970 году, і ўжо 12 жніўня таго ж году адбылося зьліцьцё адмыслова створанага клюбу «Парыж» з камандай «Стад Сэн-Жэрмэн» (франц. Stade Saint-Germain) з прыгараду Парыжу. «Стад Сэн-Жэрмэн», які існаваў з 1904 году, у той год выйшаў з трэцяга францускага дывізіёну ў другі. Новы футбольны клюб «Пары Сэн-Жэрмэн» узначалілі Гі Крэсан і П’ер-Эт’ен Гюё. Па выніках сэзону 1970—1971 гадоў «ПСЖ» зь першай жа спробы выйшаў у найвышэйшы дывізіён разам з «Манака» і «Лілем». Аднак справы ў эліце ў «Пары Сэн-Жэрмэн» пайшлі не зусім удала. У сэзоне 1971—1972 гадоў клюб заняў 16 месца, прычым да канца сэзону рушыла ўсьлед фінансавая крыза й зьвязаныя зь ёй рознагалосьсі ў кіраўніцтве, якія прывялі да хуткага падзелу клюбу на «Парыж» і «Пары Сэн-Жэрмэн». Вось толькі «Парыж» застаўся ў найвышэйшым дывізіёне, а «ПСЖ» стаў аматарскай камандай, і быў адпраўлены назад у трэці дывізіён. Ізноў клюб адразу падняўся вышэй, а ў наступным сэзоне 1973—1974 гадоў дайшоў да 1/4 фіналу Кубка Францыі, паралельна выканаўшы асноўную задачу: ПСЖ вярнуўся ў эліту й больш яе ніколі не пакідае. Хоць у далейшым тройчы паўставала сытуацыя пагрозы вылету.

Клюб паступова набіраў магутнасьць. Аднак правальваліся спробы па запрашэньні вядомых футбалістаў. Так Пэле не гарэў жаданьнем гуляць за эўрапейскі клюб, «Барсэлёна» не адпусьціла ў Парыж Ёгана Кройфа, а асабісты фінансавы апэтыт Франца Бэкенбаўэра астудзіў цікавасьць да яго з боку парыскага кіраўніцтва. Пэрыяд запомніўся зьяўленьнем у камандзе шэрагу па-сапраўднаму гістарычных для клюбу гульцоў. У 1974 годзе з «Сэдану» быў набыты альжырэц Мустафа Далеб, які правёў у клюбе наступныя дзесяць гадоў, і такім жа стажам зь ім можа пацягацца толькі выхаванец клюбу Эрык Рэно. З 1975 году на поле зьяўляецца выхаванец клюбу, абаронца Жан-Марк Піляржэ, чый лёс будзе зьвязаны з роднай камандай рэкордныя чатырнацаць гадоў — да 1989 году. Вэтэран «Бэнфікі» партугалец Умбэрту Каэлью правёў у складзе парыжанаў два сэзоны, пакуль яго не зьмяніў у 1977 годзе такі ж вопытны гулец апорнай зоны «Сэнт-Эт’ену» Жан-Мішэль Лярке. Тады ж, у 1977 годзе, з «Рэймсу» быў набыты аргентынскі нападнік Карляс Арманда Б’янкі. Паўфінал Кубка Францыі 1975 году парыжане прайгралі. Нічога больш прыкметнага ў пляне спартовых дасягненьняў зь імі на той момант ня здарылася. Скандал з падвойнымі квіткамі на стадыён сканчаецца пакараньнем у двухгадовую забарону на ўдзел у эўрапейскіх кубкавых турнірах, і вымушанай зьменай уладальніка прэзыдэнцкага крэсла. Даніель Эштэр сышоў у адстаўку, і са студзеня 1978 году «Пары Сэн-Жэрмэн» на цэлых 13 гадоў узначаліў Франсіс Барэльлі.

  • Уладальнікі Кубка Францыі: 15
    • 1982, 1983, 1993, 1995, 1998, 2004, 2006, 2010, 2015, 2016,
    • 2017, 2018, 2020, 2021, 2024
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Джанлюіджы Данарума 1999
2 Сьцяг Марока Аб Ашраф Гакімі 1998
3 Сьцяг Францыі Аб Прэснэль Кімпэмбэ 1995
5 Сьцяг Бразыліі Аб Маркіньюс (капітан) 1994
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Фабіян Руіс 1996
9 Сьцяг Партугаліі Нап Гансалу Рамуш 2001
10 Сьцяг Францыі Нап Усман Дэмбэле 1997
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Марка Асэнсіё 1996
14 Сьцяг Францыі Нап Дэзырэ Дуэ 2005
17 Сьцяг Партугаліі ПА Вітар Фэрэйра 2000
19 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Лі Ган-Ін 2001
21 Сьцяг Францыі Аб Люкас Эрнандэс 1996
23 Сьцяг Францыі Нап Рандаль Калё 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Францыі ПА Сэні Маюлю 2006
25 Сьцяг Партугаліі Аб Нуну Мэндыш 2002
29 Сьцяг Францыі Нап Брадлі Баркаля 2002
33 Сьцяг Францыі ПА Варэн Заір-Эмры 2006
35 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Бэралду 2003
37 Сьцяг Славаччыны Аб Мілан Шкрыняр 1995
39 Сьцяг Расеі Бр Мацьвей Сафонаў 1999
42 Сьцяг Францыі Аб Ярам Заг 2006
44 Сьцяг Францыі ПА Айман Кары 2004
49 Сьцяг Францыі Нап Ібраім Мбай 2008
51 Сьцяг Эквадора Аб Вільям Пача 2001
80 Сьцяг Гішпаніі Бр Арнаў Тэнас 2001
87 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Нэвіш 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/583