Панятоўскія
Панятоўскія | |
Герб «Цяля» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Панятоўскія (Paniatoŭskija; па-польску: Poniatowscy) — шляхецкі род гербу «Цяля».
3 гэтага роду быў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які аднак замоўчваў сваё паходжаньне ў часе панаваньня[1].
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Легенда ў генэалягічных даведніках апошняй трэці XVIII ст. пра нібыта італьянскае паходжаньне Панятоўскіх ад роду Тарэлі не стасуецца з генэалягічнымі дасьледаваньнямі. У XVIII ст. і пазьней выказвалася меркаваньне, што насамрэч род паходзіць з шэрагаў дробнай літоўскай (беларускай) шляхты. У пач. XVIII ст. Нікадэм Тадэвуш Панятоўскі быў чашнікам амсьціслаўскім. Потым гэтая лінія перасялілася на Ўкраіну, але прадстаўнікі роду засталіся і на Беларусі. У XX ст. ў Менскай і Магілёўскай губэрнях былі 2 радзіны Панятоўскіх[1].
Прозьвішча «Панятоўскі» паходзіць ад маёнтку і мястэчка Панятова непадалёк ад Любліна. Паводле дакумэнтаў, першым ягоным носьбітам быў Марцін Цёлак Мацяёўскі з Панятовы (2-я пал. XV ст.). У XVII ст. Панятоўскія служылі ў багатай шляхты на гаспадарчых пасадах, часам арандавалі маёнткі. У XVIII ст. адбылося ўзвышэньне роду.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Марыя Тэрэза Тышкевіч (з Панятоўскіх)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Панятоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 397.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Панятоўскія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Генеалогия Понятовский (Станислав Август Понятовский)