Перайсьці да зьместу

Напалі Нэапаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Напалі
Поўная назва Società Sportiva Calcio Napoli S.p.A.
Заснаваны 1 жніўня 1926
Горад Нэапаль, Італія
Стадыён Сан-Паолё
Умяшчальнасьць: 60 240
Прэзыдэнт Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс[d]
Кіраўнік Filmauro[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Напалі» (па-італьянску: Napoli) — італьянскі футбольны клюб з гораду Нэапаль. Заснаваны ў 1926 годзе. Трохразовы чэмпіён Італіі (1987, 1990, 2023), шасьціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка УЭФА (1989). Колеры клюбу ёсьць блакітна-белыя. Хатнія сустрэчы «Напалі» праводзіць на стадыёне «Сан-Паолё». «Напалі» зьяўляецца адным з наймацнейшых клюбаў Паўднёвай Італіі й чацьвертым клюбам краіны паводле колькасьці заўзятараў.

З моманту заснаваньня ў 1926 годзе, клюб некалькі разоў зьмяняў назву. Першапачаткова ён называўся «Associazione Calcio Napoli», у 1964 годзе каманда была перайменаваная ў «Società Sportiva Calcio Napoli» і звалася гэтак да 2004 году, калі «Напалі» спасьцігла банкруцтва. Новы прэзыдэнт Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс адрадзіў клюб пад назвай «Napoli Soccer». У 2006 годзе ён вырашыў вярнуць старую назву — «Società Sportiva Calcio Napoli».

Футбол у Нэапалі зарадзіўся ў 1904 годзе, калі ангельскі марак Ўільям Потс, ягоны кампаньён Гэктар Баён і нэапалітанцы Сальсі, Катэрына й Канфордзі заснавалі «Naples Foot-Ball & Cricket Club». Прэзыдэнтам клюбу стаў Амадэо Сальсі. Першы матч нэапалітанцы згулялі з экіпажам ангельскага карабля «Арабіка» й перамаглі зь лікам 3:2. У 1906 годзе з назвы адпала слова «Cricket» і клюб стаў называцца проста «Naples Foot-Ball Club».

З прычыны, што ў раньніх розыгрышах чэмпіянату Італіі клюбы з поўдня краіны ўдзелу не прымалі «Наплес» працягваў гуляць з маракамі суднаў, якія заходзілі ў гавань, або выступаўчы ў Кубку Выкліку Ліптана, дзе спаборнічалі клюбы Нэапалю й Палерма. Двойчы, у 1909 і 1911 гадох, «Наплес» перамагаў у фіналах кубка. Да гэтага часу колеры формы нэапалітанцаў набылі звыклы выгляд — блакітныя кашулі й белыя трусы.

У 1912 годзе адзін з заснавальнікаў «Наплес» Гэктар Баён вырашыў заснаваць свой клюб — «Інтэрнацыянале». У той жа год «Інтэр» як і «Наплес» дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі. Чэмпіянат, у той час, праходзіў па рэгіянальным прынцыпе, і клюбы, такім чынам, мелі суперніцтва ў зоне Кампаніі. Але разьвіцьцю абедзьвюх камандаў перашкодзіла Першая сусьветная вайна, а неўзабаве па ейным сканчэньні, у 1922 годзе, клюбы аб’ядналіся ў адзін — «Інтэрнаплес» (італ. FBC Internaples). Датай заснаваньня цяперашняга «Напалі» лічыцца 1 жніўня 1926 году, калі кіраўнікі «Інтэрнаплесу» перайменавалі каманду ў «Associazione Calcio Napoli».

Нэапальская дружына ў сэзоне 1946—1947 гадоў.

Ужо ў хуткім часам клюб зьмяніў назоў на звыклі нам на сёньня «Напалі»[2]. Сэзон 1926—1927 гадоў быў дзеля клюбу катастрафічным, бо дружына з поўдню краіны здолела здабыць толькі адзіны пункт у розыгрышу. І ўсё-ж такі, Італьянская футбольная фэдэрацыя пакінула нэапальскі клюб у шэрагах клюбаў вышэйшага дывізіёну, дазволіўшы клюбу захаваць сваё месца ў лізе. У далейшым выступы клюбу значна палепшыліся, а ў шэрагах каманды зазьзяла новая зорка ў асобе народжаннага ў Парагваі футбаліста Атылі Салюстры, які быў першым паўнавартасным улюбёнцам публікі[3]. Ён трапна адзначаўся галамі ў брамы супернікаў, усталяваўшы рэдорд, які ў будучыні быў перасягнуты Дыега Марадонам і Марэкам Гамшыкам[4]. У канцы 1920-х гадоў дружыну ачоліў ангельскі трэнэр Ўільям Гарбат, які раней узначальваў «Рому»[5]. За часам шэфства Гарбата клюб істотна зьмяніўся, часта займаючы верхнюю палову выніковай табліцы. У сэзонах 1932—1933 і 1933—1934 гадоў «Напалі» фінішаваў на другім радку. На той час за клюб гулялі такія выбітныя гульцы, як то Антоніё Вояк, Арнальда Сэнтымэнці і Карлё Бускальля[6]. Але, яшчэ да пачатку Другой сусьветнай вайны пачаўся заняпад «Напалі», які амаль ня скончыўся паніжэньнем клюбу ў клясе ў сэзоне 1939—1940 гадоў, але клюб выратавала розьніца паміж забітымі і прапушчанымі галамі.

Тым ня менш, празь некалькі гадоў клюб усё ж такі быў вымушаны пакінуць найвышэйшы дывізіён. У гэты ж час нэапальцы зьехалі з стадыёна імя Джорджа Аскарэльлі, пераехаўшы на стадыён імя Артура Кальяна. Да сканчэньня вайны клюб заставаўся ў Сэрыі Б, вярнуўшыя ў эліту толькі на два сэзоны. «Напалі» быў выключаны з Сэрыі А праз скандал зьвязаны з хабарніцтвам[7]. У пачатку 1950-х гадох клюб вярнуўся ў эліту, таксама знайшоўшы ў 1959 годзе новую пляцоўку, якой стаў стадыён «Сан-Паолё». Не зважаючы на ​​нестабільныя выступы ў лізе, якія суправаджаліся падвышэньнямі і паніжэньнямі, «Напалі» дасягнуў кубкавага посьпеху, перамогшы ў фінале Кубка Італіі ў 1962 годзе клюб СПАЛ, дзякуючы галам Джаньні Карэльлі і П’ерлюіджы Рандзона. Іхны чацьверты ў гісторыі вылет з эліты перарваў сьвята ў наступным сэзоне.

Гульцы з Кубкам Італіі ў 1962 годзе.

У сярэдзіне 1960-х «Напалі» зноўку пачаў набіраць моц, дамогшыся падвышэньня чарговым разам ў сэзоне 1964—1965 гадоў. Пад кіраўніцтвам былога гульца клюбу Бруна Пэсаолі яны здабылі Кубак Альпаў[8] і, вярнуўшыся ў элітны дывізіён, стала ўвайшлі ў пяцёрку лепшых клюбаў краіны. «Напалі» быў вельмі блізкі да перамогі ў лізе ў 1967—1968 гадох, заняўшы другое і саступіўшы толькі «Міляну». Аднымі з самых папулярных гульцоў гэтага пэрыяду былі Дына Дзоф, Жазэ Алтафіні, Амар Сывары і паўабаронца-нэапалітанец Антоніё Джуліяна. Джуліяна ў выніку перасягнуў і ўсталяваў новы рэкорд клюбу паводле колькасьці праведзеных матчаў, які трывае і дасюль[6]. Пасьпяховы пэрыяд працягнуўся і ў 1970-х гадох, то бок паводле вынікаў сэзонаў 1970—1971 і 1973—1974 гадоў клюб фінішаваў на трэцім месцы. Пад кіраўніцтвам яшчэ аднага былога гульца нэапальцаў Луіса Вінісію клюб атрымаў квіток у першы розыгрыш Кубка УЭФА. У сэзоне 1974—1975 гадоў «Напалі» прабіўся ажно да трэцяга раўнду, выбіўшы вугорскі «Відэатон» і партугальскі «Порту», але паводле вынікаў двух матчаў саступіўшы месца чэхаславацкаму «Баніку». У тым жа сэзоне «Напалі» заняў другое месца ў Сэрыі А, усяго на два пункты адстаючы ад чэмпіёна «Ювэнтуса». У гэты пэрыяд дружына ў асноўным складалася з мясцовых гульцоў, як то Джузэпэ Брускалёцьці, Антоніё Джуліяна, Сальваторэ Эспазыта і Джузэпэ Савольдзі, галоўным нападнікам клюбу, які перайшоў быў у склад клюбу неўзабаве да пачатку сэзону з «Балёньні»[6].

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Алекс Мэрэт 1997
4 Сьцяг Італіі Аб Алесандра Буанджорна 1999
5 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Жэзус 1991
6 Сьцяг Шатляндыі ПА Білі Гілмар 2001
7 Сьцяг Бразыліі Нап Давід Нэрэс 1997
8 Сьцяг Шатляндыі ПА Скот Мактомінэй 1996
11 Сьцяг Бэльгіі Нап Рамэлю Люкаку 1993
13 Сьцяг Косава Аб Амір Рагмані 1994
14 Сьцяг Італіі Бр Мікіта Кантыні 1996
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Рафа Марын 2002
17 Сьцяг Уругваю Аб Матыяс Алівэра 1997
18 Сьцяг Аргентыны Нап Джаваньні Сымэонэ 1995
21 Сьцяг Італіі Нап Матэо Палітана 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Італіі Аб Джаваньні Дзі Лярэнца (капітан) 1993
23 Сьцяг Італіі Нап Алесіё Дзэрбін 1999
25 Сьцяг Італіі Бр Элія Капрыле 2001
26 Сьцяг Бэльгіі Нап Сырыль Нгонг 2000
30 Сьцяг Італіі Аб Паскуале Мацокі 1995
37 Сьцяг Італіі Аб Леанарда Сьпінацоля 1993
68 Сьцяг Славаччыны ПА Станіслаў Лобатка 1994
77 Сьцяг Грузіі Нап Хвіча Кварацхелія 2001
81 Сьцяг Італіі Нап Джакама Распадоры 2000
90 Сьцяг Італіі ПА Майкл Фалярунша 1998
99 Сьцяг Камэруну ПА Андрэ-Франк Ангіса 1995
Сьцяг Партугаліі Аб Марыю Руй 1991

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]