Назарэт
Назарэт | |||||
іўр. נָצְרַת | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 2200 да н. э. | ||||
Краіна: | Ізраіль | ||||
Акруга: | Паўночная | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 290 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 73 700 чал. (2010)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 32°42′7.57″ пн. ш. 35°17′52.26″ у. д. / 32.7021028° пн. ш. 35.29785° у. д.Каардынаты: 32°42′7.57″ пн. ш. 35°17′52.26″ у. д. / 32.7021028° пн. ш. 35.29785° у. д. | ||||
Назарэт | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
nazarethinfo.org |
Назарэт (па-габрэйску: נָצְרַת) — горад у Ізраілі, які месьціцца ў паўночнай частцы краіны. Назарэт шануецца як горад, дзе рос Ісус Хрыстос, у ім шмат цэркваў, у тым ліку Храм Зьвеставаньня, самы вялікі храм на Блізкім Усходзе, які ўзвышаецца ў цэнтры гораду. Храм стаіць у тым месцы, дзе, як лічаць хрысьціяне, анёл Гаўрыіл паўстаў перад Марыяй і распавёў аб нараджэньні Хрыста. Невялікі час горад ляжаў на ажыўленай гандлёвай дарозе з Дамаску ў Эгіпет.
Цяпер Назарэт, калісьці пераважна хрысьціянскі, зьяўляецца па большай частцы мусульманскім горадам. У апошнія часы на лякальных выбарах перамагаюць камуністы.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Назарэце знаходзіцца грот Зьвеставаньня, над якім пабудаваны найбуйнейшы на Блізкім Усходзе каталіцкі Храм Зьвеставання (1969), праваслаўная царква Арханёла Гаўрыіла й Сьвятой крыніцы над крыніцай Панны Марыі, а таксама многія іншыя хрысьціянскія цэрквы.
У навакольлях Назарэту разьмешчаны нацыянальны парк Сэпфорыс, старажытны юдэйскі горад Цыпоры, бацькоўскі дом Панны Марыі, рэшткі крэпасьці крыжакоў і іншыя археалягічныя славутасьці, на захад ад гораду, гара Фавор, дзе было Праабражэньня Гасподняга. На ўсход ад Назарэту месьціцца вёска, дзе Хрыстос стварыў свой першы цуд, ператварыўшы ваду ў віно на вясельлі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычны Назарэт населены ізраільскімі арабамі, прыкладна 31% зь якіх складаюць арабы-хрысьціяне розных веравызнаньняў, і каля 69% — мусульмане на 2010 год[2]. Такім чынам Назарэт зьяўляецца самым хрысьціянскім горадам Ізраілю, а таксама адзіным горадам у краіне, дзе нядзеля зьяўляецца выходным днём.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Table 3 - Population of Localities Numbering Above 2,000 Residents and Other Rural Population. Israel Central Bureau of Statistics
- ^ Дадзеныя ЦСБ Ізраіля
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назарэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|