Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мінаў
Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мінаў | |
International Campaign to Ban Landmines | |
Лягатып МРЗСМ | |
Абрэвіятура | МРЗСМ |
---|---|
Дата ўтварэньня | кастрычнік 1992 |
Тып | грамадзкая арганізацыя |
Юрыдычны статус | некамэрцыйная арганізацыя |
Мэта | забарона вытворчасьці і выкарыстаньня супрапяхотных мінаў |
Штаб-кватэра | Жэнэва |
Каардынаты | 46°13′ пн. ш. 6°08′ у. д. / 46.22° пн. ш. 6.14° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Зямля |
Сайт | http://www.icbl.org/ |
Міжнаро́дны рух за забаро́ну супрацьпяхотных мі́наў — аб’яднаньне грамадзкіх арганізацыяў, якія выступаюць за забарону вытворчасьці і выкарыстаньня супрапяхотных мінаў.
Рух быў заснаваны ў 1992 годзе, аб’яднаў агульнымі інтарэсамі «Х’юман райтс вотч», «Мэдыка інтэрнэшнл», Міжнародную арганізацыю інвалідаў (анг. Handicap International), Фонд амэрыканскіх ветэранаў Віетнамскай вайны й іншыя арганізацыі. На сёньняшні дзень у рух уваходзіць больш за 1400 групаў, якія дзейнічаюць у больш за 90 краінах сьвету. Арганізацыйная структура руху ўключае ў сябе кіруючы камітэт, які складаецца з чатырох чальцоў, кансультатыўны савет (21 чалавек) і пяць прадстаўнікоў.
У 1997 годзе намаганьнямі руху быў падпісаны Атаўскі дагавор аб забароне супрацьпяхотных мінаў, які ўступіў у сілу ў 1999 годзе. На дадзены момант дагавор ратыфікаваны 156 краінамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мінаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |