Матацыкл
Матацы́кл (франц. motocycle) — двухколавы мэханічны транспартны сродак з бакавым прычэпам або безь яго (маса ня больш за 400 кг) . Старажытнае значэньне: матацыкл — маторная фурманка для верхавой язды.
Гісторыя вынаходніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1885 годзе ў Нямеччыне Готліб Даймлер стварыў першы матацыкл, які ўяўляў сабой ровар з драўлянай рамай, масай 50 кг, з 1-цыліндравым бэнзінавым рухавіком працоўным аб’ёмам 264 кубічных см. На першай перадачы ён дасягаў 6 км/г, а на другой — 12 км/г. У дадатак да двух асноўных колаў меліся два запасныя. Далей адбывалася ўдасканаленьне канструкцыі матацыклу. У пачатку 20-га стагодзьдзя канчаткова падзяліліся паміж сабой аўтамабілі й матацыклы.
Такім чынам, першы матацыкл быў вынайдзены ў 1885 годзе ў Нямеччыне, а як від транспарту быў прызнаны толькі ў пачатку 20 стагодзьдзя.[1]
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 1951 г. Менскі матацыклетны і вэлясыпэдны завод (ММВЗ) пачаў выраб 125-кубовых матацыклаў пад таварным знакам «Менск». За 1990 г. на ММВЗ выпусьцілі 220 тыс. матацыклаў.
У 2011 г. з удзелам мотатранспарту ў Беларусі адбыліся 484 дарожна-транспартныя здарэньні (ДТЗ), у якіх 60 чалавек загінулі і 493 атрымалі зьнявечаньні. 73% ДТЗ з удзелам мотатранспарту адбыліся па віне іх кіроўцаў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ История изобретения мотоцикла(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Уладзімер Здановіч. «Задача дарослых — выключыць магчымасьць доступу дзяцей-падлеткаў да ключоў ад аўтамабіляў, матацыклаў і мапэдаў» // Радар. — 28 красавіка 2012. — № 4 (32). — С. 6.