Любрыкант
Выгляд
Любрыкант (па-лацінску: lubrico) — рабіць гладкім, сьлізкім) — змазка, якая аблягчае трэньне.
Вельмі часта ім пазначаюцца любадзейныя змазкі (або шмаравідла). Звычайна любрыканты — гэта рэчывы штучнага паходжаньня, галоўным чынам розныя сынтэтычныя мазі з нафты. Любрыканты таксама абараняюць сьлізістую абалонку ад зьяўленьня трэшчын і раздражненьня, празь якія пранікаюць заразы, здымаюць болевыя адчуваньні і павялічваюць камфорт. Любрыканты ня маюць супрацьпаказаньняў да ўжываньня. У рэдкіх выпадках можа ўзьнікнуць алергічная рэакцыя на некаторыя складнікі прадукту. Алергіі можна пазьбегнуць — досыць правільна падабраць адпаведны сродак з больш за двухсот найменьняў.