Перайсьці да зьместу

Зайцападобныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зайцападобныя
Заяц-русак (Lepus europaeus)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадЗайцападобныя
Бінамінальная намэнклятура
Lagomorpha
Brandt, 1855
Арэал

Зайцападобныя (Lagomorpha) — атрад клясы сысуноў, уключае 2 сучасныя сямействы і 102 сучасныя віды. Карэнныя папуляцыі сустракаюцца на ўсіх кантынэнтах, акрамя Аўстраліі і Антарктыды; яны адсутнічаюць на поўдні Паўднёвай Амэрыкі і на большасьці астравоў. Гэта дробныя і сярэднія жывёлы, якія шмат у чым нагадваюць буйных грызуноў, з якімі ўтвараюць кладу альбо надатрад Glires. У іх рудыментарны альбо кароткі хвост. Зубная формула: 2/1, 0/0, 3/2, 2–3/3 = 26–28. Усе зайцападобныя наземныя. Яны займаюць шырокі дыяпазон месцаў пражываньня, пачынаючы ад трапічнага лесу і заканчваючы арктычнай тундрай. Усе траваедныя[1][2].

Lagomorpha

  1. ^ Myers P. & Sorin A. (2002) Lagomorpha (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 19.02.2021 г.
  2. ^ Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 234, 235. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)