Перайсьці да зьместу

Джордан Пікфард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордан Пікфард
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 сакавіка 1994(1994-03-07)[1][2] (30 гадоў)
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Эвэртан
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012
2013
2013—2017
2013
2014
2014—2015
2015—2016
2017—
Сандэрлэнд
Дарлінгтан (арэнда)
Элфрытан Таўн (арэнда)
Бэртан Альбіён (арэнда)
Карлайл Юнайтэд (арэнда)
Брэдфард Сіці (арэнда)
Прэстан Норт Энд (арэнда)
Эвэртан
31 (0)
17 (0)
12 (0)
12 (0)
18 (0)
33 (0)
24 (0)
267 (0)
Зборныя
2017— Ангельшчына 73 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 лістапада 2024.

Джордан Пі́кфард (па-ангельску: Jordan Pickford; нар. 7 сакавіка 1994 году) — ангельскі футбаліст, брамнік клюбу «Эвэртан» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Пікфард далучыўся да акадэміі «Сандэрлэнду» ў веку васьмі гадоў і прайшоў праз усе ўзроставыя групы каманды. У 2011 годзе быў пераведзены з акадэміі ў рэзэрвовую каманду[4]. У тым жа годзе склаў сваю першую прафэсійную ўгоду з клюбам[5]. Тым ня менш, у склад каманды было прабіцца вельмі цяжка, таму брамнік дзеля здабыцьця досьведу выправіўся ў арэнды ў клюб «Дарлінгтан», у складзе якога дэбютаваў 21 студзеня 2012 году[6]. У выніку месячная арэнды працягнулася да сканчэньня красавіка. У наступным годзе гулец таксама на правах арэнды абараняў браму двух клюбаў спачатку «Элфрытан Таўну», а потым «Бэртан Альбіёну», апошні зь якіх спаборнічаў у Другой лізе. У лютым 2014 годзе гулец выправіўся ў першалігавы «Карлайл Юнайтэд»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. Па сканчэньні сэзону 2013—2014 гадоў брамнік працягнуў кантракт з «Сандэрлэндам», але ў ліпені 2014 году выправіўся ў арэнду ў «Брэдфард Сіці». У новым клюбе Пікфард таксама хутка стаў першым брамнікам, але 9 сакавіка 2015 году быў адкліканы «Сандэрлэндам». Сэзон 2015—2016 гадоў правёў у арэндзе ў «Прэстан Норт Эндзе». На самым пачатку 2016 году быў адкліканы «Сандэрлэндам», у складзе якога, нарэшце, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 16 студзеня ў матчы супраць «Тотэнгэм Готспуру»[8]. Сэзон 2016—2017 гадоў брамнік амаль увесь сэзон згуляў у якасьці першга брамніку, у тым ліку праз траўму ягонага таварыша Віта Манонэ.

15 чэрвеня 2017 году Пікфард падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам Прэм’ер-лігі «Эвэртан». Першапачатковая сума ў 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з магчымасьцю павышэньня да 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у якасьці дадатковых бонусаў зрабіла яго трэцім найдаражэйшым брамнікам у гісторыі на той час і найдаражэйшым брытанскім брамнікам[9]. У чэмпіянаце брамнік распачаў кар’еру ў новым клюбе 12 жніўня 2017 году, калі ягоны клуб на хатняй арэне выгуляў «Сток Сіці» зь лікам 1:0. Па заканчэньні першага сэзону ў новай камандзе брамнік быў названы гульцом сэзону «Эвэртану»[10]. Гулец хутка замацаваўся ў складзе, на доўгія сэзоны ўмацаваўшы шэрагі лівэрпульскага клюбу. У сэзоне 2019—2020 гадоў Пікфард у 38 матчах сэзону 13 разоў захоўваў сваю браму без прапушчаных галоў. 24 лютага 2023 году футбаліст склаў новую дамову «Эвэртанам», паводле якой ён мусіць застацца ў клюбе да чэрвеня 2027 году[11]. У канцы сэзону 2023—2024 гадоў Пікфард быў прызнаны найлепшым гульцом сэзону каманды трэці раз запар.

Брамнік яшчэ зь юнацтва пачаў прыцягвацца да зборных Ангельшчыны розных узростаў. 9 кастрычніка 2016 году ўпершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, замяніўшы ў ёй Тома Гітана, аднак у складзе каманды не дэбютаваў. Свой першы матч у нацыянальнай дружыне згуляў 10 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны на Ўэмблі[12]. Гульня скончылася ўнічыю зь лікам 0:0. У 2018 годзе быў далучаны да складу каманды на чэмпіянат сьвету. З тым часоў усьцяж выклікаецца да нацыянальнай зборнай ды бярэ ўдзел у міжнародных турнірах. У ліпені 2021 году поруч з зборнай стаў уладальніка срэбраных мэдалёў на чэмпіянаце Эўропы. У фінале брамнік адбіў два пасьляматчавыя пэнальці, аднак гэта не ўратавала зборную Ангельшчыну ад паразы ад зборнай Італіі[13]. У першым матчы супраць зборнай Сэрбіі на чэмпіянаце Эўропы 2024 году ў дзясяты раз на міжнародных турнірах захаваў браму без прапушчаных галоў, чым паўтарыў рэкорд Пітэра Шылтана[14].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]