Герб Казахстану
Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан уяўляе сабой выяву шанырака (верхняя скляпеністая частка юрты) на блакітным фоне, ад якога ва ўсе бакі ў выглядзе сонечных прамянёў расходзяцца ўыкі (апоры) у апраўленьні крылаў мітычных канёў. У ніжняй частцы гербу — надпіс «Казақстан».
У каляровай выяве Дзяржаўны герб Рэспублікі Казахстан — двух колераў: золата і сіне-блакітнага.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шырока ўжывальны сёньня тэрмін «герб» адбываецца ад нямецкага слова «ербо». У перакладзе на казаскую ён азначае паняцьце «танба» (тамга, знак). Упершыню дадзены тэрмін пачаў ужывацца ў старажытным Цюрскім Каганаце (551—630 гг.)
4 чэрвеня 1992 году — дзень нараджэньня дзяржаўнага гербу Рэспублікі Казахстан.
Сёньняшні герб сувэрэннага Казахстану зьяўляецца вынікам велізарнай працы, творчых шуканьняў двух вядомых архітэктараў: Жандарбэка Малібэкавіча Малібэкава і Шот-Амана Ўаліханава. У фінальным конкурсе прымалі ўдзел 245 праектаў і 67 апісаньняў будучага гербу.
Дэталі гербу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выява шаныраку — верхняй скляпеністай купалападобнай часткі юрты — у дзяржаўным гербе рэспублікі — гэта выява агульнага дому ўсіх людзей, якія пражываюць у Казахстане. Шчасьце ў ім залежыць ад дабрабыту кожнага, як трываласьць шаныраку залежыць ад надзейнасьці яго ўыкаў (апор).
Шанырак ня толькі па форме нагадвае нябесны купал, але і па адлюстраваньні ў вобразе людзей зьяўляецца адным з важных элемэнтаў жыцьцеўладкаваньня. Шанырак — сымбаль бацькоўскага дому, а ў шырэйшым разуменьні і сьвету як сусьвету.
На гербе намаляваны Тулпар — мітычны конь з крыламі. Такія жа коні ўпрыгожваюць шалом ісыкскага Залатога чалавека
Крылы сымбалізуюць мару аб пабудове моцнай, квітнеючай дзяржавы. Яны сьведчаць таксама аб чыстых намерах і імкненьні да ўдасканаленьня і дасягненьню гармоніі ў грамадзтве, з прыродай і сусьветнай цывілізацыяй. У дзяржаўным гербе рэспублікі намаляваныя два мітычных каня, і яны як бы засьцерагаюць шанырак з двух бакоў. Яны таксама ярка выяўляюць ідэю служэньня агульнаму дому — Радзіме. Берагчы Радзіму як зрэнку вока і аддана служыць ёй адзін з важных лейтматываў, закладзеных у выявах мітычных канёў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб Казахстану — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў